Перайсці да зместу

Фундацыя імя Пётры Крэчэўскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фундацыя імя Пётры Крэчэўскага
Краіна
Тып арганізацыі грамадская арганізацыя
Заснаванне
Дата заснавання 26 кастрычніка 1959

Фундацыя імя Пётры Крэчэўскага ў Нью-Ёрку — грамадская дабрачынная навукова-культурная арганізацыя беларускай эміграцыі ў ЗША. Мае ўласнае памяшканне ў Нью-Ёрку (Куінс), дзе сярод іншага размешчаны архіў і бібліятэка.

Заснавана ў 1958 годзе. Першымі падпісчыкамі рэгістрацыйнага дакумента былі В. Тумаш, А. Адамовіч, К. Мерляк, В. Кажан і Наталля Арсеннева. У 1963 годзе фундацыя набыла жылыя дамы ў Нью-Ёрку, якія ў выніку іх здачы ў арэнду прыносяць фінансавы прыбытак, што выкарыстоўваецца на падтрымку дзейнасці Беларускага інстытута навукі і мастацтва, устаноў культуры, асобных даследчыкаў.

Фундацыя падтрымлівае вывучэнне беларускай спадчыны. Тут захоўваюцца архівы Я. Пятроўскага і Ю. Віцьбіча. Пры дапамозе фундацыі быў выдадзены шэраг навуковых кніг і ўспамінаў.

26 кастрычніка 2019 года ўрачыста адзначана 60-годдзе дзейнасці[1][2].

Ставіць сабе за мэту «ўтрымліваць у Злучаных Штатах Амерыкі беларускі культурны цэнтр, у якім будуць сабраны і захаваны гісторыя і традыцыі Беларусі».

Старшынямі Рады дырэктараў былі:

Працы, выдадзеныя пры падтрымцы Фундацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • А. Багровіч. Жыхарства Беларускае ССР у сьвятле перапісу 1959 г. Нью-Ёрк, 1962.
  • Прыказкі Лагойшчыны / уклад. А. Варлыга. Нью-Ёрк; Мюнхэн, 1966.
  • П. Урбан. У сьвятле гістарычных фактаў. Нью-Ёрк; Мюнхэн, 1972.
  • Ю. Стукалич. Мы дойдём! Очерки, статьи, фельетоны. Нью-Йорк, 1975.
  • Паўстаньне на Беларусі 1863 году: «Мужыцкая Праўда» й лісты «з-пад шыбеніцы» = The 1863 Uprising in Byelorussia: «Peasants Truth» and «Letters from beneath the Gallows»: тэксты й камэнтары Я. Запруднік і Т. Э. Бэрд. Нью-Ёрк, 1980.
  • Янка Купала й Якуб Колас на Захадзе: бібліяграфія / уклад. В. і З. Кіпель. Нью-Ёрк, 1985.
  • А. Бембель. Рэха малітвы: вершы зь Беларусі. Нью-Ёрк, 1988.
  • Пяць стагоддзяў Скарыніяны, XVI―XX / апрацаваў В. Тумаш. Нью-Ёрк, 1989.
  • Я. Запруднік. «Дванаццатка». Нью-Ёрк, 2002.
  • З. Пазьняк. Развагі. Канцэпцыя новага беларускага Адраджэньня. Вільня, 2007.

Архіўныя фонды

[правіць | правіць зыходнік]

У 2008 годзе Янка Запруднік перадаў у архіў фундацыі тэксты дакументаў «архіва Захаркі», якія ў пачатку 1960-х гадоў былі перададзены Міколам Абрамчыкам Янку Запрудніку для меркаванай доктарскай дысертацыі[3].

Зноскі

  1. "У Нью-Ёрку адсвяткавалі 60-я ўгодкі Фундацыі Крачэўскага". Наша Ніва. 27 кастрычніка 2019. Праверана 2024-02-10.
  2. Дудараў, Віктар (27 кастрычніка 2019). "Беларусы Нью-Ёрка адзначылі юбілей Беларускай фундацыі Крачэўскага". Новы Час. Праверана 2024-02-10.
  3. Запруднік, Я. Да загадкі дзяржаўнага архіву Міколы Абрамчыка / Янка Запруднік // Запісы БІНІМ. — 2009. — № 32. — С. 450—476.