Перайсці да зместу

Фуро

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фуро
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  727313
NCBI  9669
EOL  1253227

Фуро[3] (Mustela putorius furo) — прыручаная альбіносная форма тхара чорнага.

Даўжыня цела самца — ад 48 да 80 см, а хвост — ад 13 да 19 см. Даўжыня цела самкі — ад 42 да 60 см, а хвост — 11 — 14 см. Палавы дымарфізм. Вага самца — ад 800 да звыш 2000 г. Вага самак — ад 600 да 1000 г. Розніца паміж летняй і зімовай вагой можа складаць да адной траціны ад агульнай вагі, хоць з узростам гэтая розніца памяншаецца.

Драпежны зубны апарат з 34 вострымі зубамі. Сярэдняя працягласць жыцця — 6-15 гадоў.

Цечка ў самак адбываецца паміж снежнем і ліпенем, а гон у самцоў — цыклічна паміж сакавіком і жніўнем. Цяжарнасць — 40 — 42 дні, да 15 шчанюкоў у памёце, да трох памётаў за год. Шчанюкі нараджаюцца сляпымі і глухімі, важаць 6 — 12 грамаў, расплюшваюць вочы ва ўзросце 5 тыдняў. Грудное выкормліванне заканчваецца ва ўзросце 3 — 6 тыдняў, а да 8 тыдняў у маладняку вырастаюць іклы, што дазваляе есці цвёрдую ежу. Палавая спеласць — ва ўзросце 6 месяцаў.[4]

Драпежнікі. Рацыён іх дзікіх продкаў складаецца пераважна з насякомых, земнаводных, дробных птушак і грызуноў. У заамазгазінах прадаюцца спецыяльныя кармы.

Фуро — жывёлы начныя, спяць 14 — 18 гадзін у суткі. Найбольш актыўныя на світанні і ў змярканні[5]. У адрозненне ад сваіх продкаў, большасць фуро — сацыяльныя жывёлы. Тэрытарыяльныя жывёлы, любяць капаць, норы і спаць у закрытых памяшканнях[6]. Як правіла, тхароў утрымліваюць у клетках (у лабараторных умовах у віварыях фуро ўтрымліваюць у клетках вышынёй не менш за 50 см і, у залежнасці ад масы цела, плошчай ад 0,15 да 0,6 м². Фуро вельмі прызвычайваюцца да месца пражывання, цяжка пераносяць пераезды, асабліва ў клетках-пераносках. Пажадана наяўнасць паілкі. Дзеля ўзбагачэння асяроддзя ў клетках змяшчаюць такія прадметы, як тунэлі, лесвіцы, гамакі або мячы. Абавязковая падсцілка, напаўняльнік, які таксама ўзбагачае асяроддзе фуро і значна палягчае ўборку клеткі. Акрамя таго, неабходны матэрыял для будаўніцтва гнязда — сена, салома або папера. Яшчэ ў сярэдзіне 20 стагоддзя паляўнічыя выкарыстоўвалі спецыяльныя скураныя чахлы-сумкі, якія перакідвалі праз плячо з дапамогай рамянёў, каб перанесці іх на паляўнічыя ўгоддзі. Фуро адчуваюць сябе найбольш камфортна ў дыяпазоне тэмператур 15-24 °C, але яны адносна добра адаптуюцца і да больш нізкіх тэмператур.[7].

Як і многія іншыя драпежнікі, фуро маюць ванючыя анальныя залозы, вылучэнні якіх выкарыстоўваюцца для пазначэння сваёй тэрыторыі. Фуро таксама могуць выкарыстоўваць фекаліі і мачу дзеля той жа мэты. Ёсць паведамленні, што фуро могуць пазнаваць знаёмых асобін па гэтым паху, а таксама пол незнаёмых асобін[8][9].

Як і (іх родзічы) скунсы, фуро можа выкарыстоўваць свае анальныя залозы для вылучэння вадкасці з непрыемным пахам у сітуацыях хвалявання, здзіўлення або страху. Аднак пах значна слабейшы, чым у скунса, і лёгка рассейваецца. У многіх фуро, якія прадаюцца ў ЗША, анальныя залозвы ыдаляюць, але ў многіх частках свету (у тым ліку ў Еўропе) гэта лічыцца непатрэбным калецтвам[10].

Пры ўзбуджэнні фуро могуць выконваць т. зв. баявы танец, які ўключае серыю выпадковых скачкоў назад і ўбок, часта суправаджаемых распушанай поўсцю і ціхімі гукамі, падобнымі да хіхікання або квохтання. Нягледзячы на жвавасць, такая паводзіны не з’яўляецца праявай агрэсіі, а хутчэй хвалявання або запрашэння да гульні. Калі фуро раздражнёныя, трывожныя або напалоханыя, яны шыпяць або пішчаць[11].

Месца і перыяд прыручэння фуро невядомыя. Вядома, што гэта адбылося ў басейне Міжземнага мора. Наўрадці магчыма, гэтым месцам быў Егіпет, бо там няма лясоў і ў пірамідах і мастацтве яны не сустракаюцца. Больш верагодным здаецца, што менавіта еўрапейцы прыручылі фуро, бо яны былі вядомыя ў Рыме і Грэцыі.

Найстарэйшыя знойдзеныя рэшткі фуро датуюцца прыбл. 1500 г. да н.э., таму мяркуецца, што іх прыручэнне адбылося яшчэ раней.

Значэнне для чалавека

[правіць | правіць зыходнік]

Як і іншыя віды роду Mustela, фуро застаецца каштоўнай жывёлай, якую разводзяць дзеля футра. Таксама выкарыстоўваецца ў якасці лабараторнай жывёлы пры даследваннях касметыкі. Фуро спрадвеку выкарыстоўвалі дзеля палявання на трусоў, пацукоў. Іх разводзілі ў Еўропе яшчэ да таго, як свойскія каты набылі папулярнасць знішчальнікаў мышэй і палёвак[12]. Верагодна, што на знакамітай карціне Леанарда да Вінчы «Дама з гарнастаем» [13] намаляваны самец фуро (альбінос). З часоў Сярэднявечча фуро выкарыстоўваліся дзеля палявання на трусаў. Напрыклд, у Германіі, часцей усяго восенню (кастрычнік-лістапад) самца фуро, з бубенчыкам, на вяроўцы, запускалі у нару, каб ён выгнаў труса на паляўнічых[14].

  • Аўстралія — у Квінслендзе і Паўночнай тэрыторыі трымаць фуро у якасці хатніх гадаванцаў забаронена. У сталічнай тэрыторыі Аўстраліі патрабуецца ліцэнзія.
  • Бразілія — умова трымання — імплантацыя ідэнтыфікацыйнага мікрачыпа і стэрылізацыя жывёлы.
  • Новая Зеландыя — продаж, распаўсюджванне або развядзенне фуро забаронена з 2002 года, калі не выкананы пэўныя ўмовы[15].
  • Партугалія — трымаць фуро ў якасці хатніх жывёл незаконна. Фуро дазволена трымаць толькі для палявання, для іх утрымання патрабуецца ліцэнзія ад дзяржаўных уладаў.
  • Злучаныя Штаты — фуро былі забароненыя ў многіх штатах ЗША, але большасць гэтых законаў былі скасаваны ў 1980-х гадах. Фуро ўсё яшчэ пад забаронай у Каліфорніі. [16] [17] Тэрыторыя Пуэрта-Рыка мае падобныя правілы. [18] Падобная сітуацыя назіраецца і ў некаторых гарадах, напр. Вашынгтон і Нью-Ёрк.[18] Хатніх тхароў таксама забаронена ўвозіць на многія ваенныя базы. [18] У некаторых месцах, у тым ліку ў Род-Айлендзе, для ўтрымання фуро патрабуецца дазвол.[19] У штатах Ілінойс і Джорджыя не патрабуецца дазвол на ўтрыманне фуро, але для іх развядзення патрэбна ліцэнзія.[20] [21] Калісьці ў Даласе было забаронена трымаць тхароў,[22] але дзеючыя правілы патрабуюць толькі вакцынацыі.[23] Хатнія тхары забароненыя ў Вісконсіне, але мясцовыя ўлады выдаюць дазвол на іх імпарт. [24]
  • Японія — у прэфектуры Хакайда фуро павінны быць зарэгістраваны ў мясцовых органах улады.[25] У іншых прэфектурах абмежаванняў няма.
  1. ↑ Norwegian Biodiversity Information Centre — 2023.
  2. ↑ Wales J. Віківіды — 2004. Праверана 3 красавіка 2026.
  3. ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — Фуро — артыкул Тхары
  4. ↑ Duda, Jessica. Mustela putorius furo (англ.). Animal Diversity Web.
  5. ↑ Anon. Ferrets(недаступная спасылка). Pet Health Information. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2010. Праверана 10 верасня 2026.
  6. ↑ Brown, Susan, A. Inherited behavior traits of the domesticated ferret.
  7. ↑ Крышень К. Л., Кательникова А. Е., Макарова М. Н., Макаров В. Г. Особенности экспериментальной работы с хорьками // Лабораторные животные для научных исследований. — 2019. — № 2. — С. 10—25.
  8. ↑ BK Clapperton, Minot EO, Crump DR. An Olfactory Recognition System in the Ferret Mustela furo L. (Carnivora: Mustelidae). „Animal Behaviour”. 36 (2), s. 541–553, April 1988. Academic Press. DOI: 10.1016/S0003-3472(88)80025-3.
  9. ↑ JX Zhang, Soini HA, Bruce KE, Wiesler D, Woodley SK, Baum MJ, Novotny MV. Putative Chemosignals of the Ferret (Mustela furo) Associated with Individual and Gender Recognition. „Chemical Senses”. 30 (9), s. 727–737, November 2005. Oxford University Press. DOI: 10.1093/chemse/bji065. PMID: 16221798. Online..
  10. ↑ Mark A. Mitchell, Thomas N. Tully: Manual of exotic pet practice. Elsevier Health Sciences, 2009, s. 372. ISBN 978-1-4160-0119-5.
  11. ↑ Valerie V. Tynes: Behavior of Exotic Pets. Chichester, West Sussex: Blackwell Pub., 2010, s. 234. ISBN 978-0-8138-0078-3, ISBN 0-8138-0078-1.
  12. ↑ Peter G. Fisher. Ferret behaviour // Exotic Pet Behavior : Birds, Reptiles, and Small Mammals (англ.). — Saunders, 2006. — С. 163—205. — 384 с. — ISBN 1416000097. — ISBN 978-1416000099. — doi:10.1016/B978-1-4160-0009-9.50011-6.
  13. ↑ Matulich, Erika, Ph.D.. Ferret Domesticity: A Primer. (2000). Brown, Susan, DVM. History of the Ferret.
  14. ↑ Заянчковский И. Ф. Враги наших врагов. — изд. 2-е дополненное. — М.: «Молодая гвардия», 1969, с.13..
  15. ↑ [legislation.govt.nz/act/public/1953/0031/latest/DLM278701.html#DLM278701 Wildlife not protected but may be kept, bred, or farmed in captivity pursuant to regulations made under principal Act or by Minister’s direction].
  16. ↑ Fish and Game Code Section 2118. Stan California.
  17. ↑ Section 671(c)(2)(K)(5): "Family Mustelidae"(недаступная спасылка).
  18. 1 2 3 Are Ferrets Legal in ...?.
  19. ↑ R.I. Ferret Regulations(недаступная спасылка). State of Rhode Island and Providence Plantations Department of Environmental Management (27 czerwca, 1997). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2006. Праверана 10 верасня 2026.
  20. ↑ Wild Bird and Game Bird Breeder Permit Application. Illinois Department of Natural Resources.
  21. ↑ Wild Animal License Application. Georgia Department of Natural Resources.
  22. ↑ Dallas(недаступная спасылка). Ferret Lover's Club of Texas (1996 – 2005). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2006. Праверана 10 верасня 2026.
  23. ↑ Animal Services(недаступная спасылка). American Legal Publishing Corporation. Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2006. Праверана 10 верасня 2026.
  24. ↑ Companion Animals(недаступная спасылка). Wisconsin Department of Agriculture, Trade, and Consumer Protection. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2009. Праверана 10 верасня 2026.
  25. ↑ Hokkaido Animal Welfare and Control Ordinance.