Перайсці да зместу

Футбольны саюз Босніі і Герцагавіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбольны саюз Босніі і Герцагавіны
басн.: Nogometni savez Bosne i Hercegovine
харв.: Nogometni savez Bosne i Hercegovine
лац. сербск.: Bosna i Hercegovina
кір. сербск.: Босна и Херцеговина
Заснавана 1992
Уступ у ФІФА 1996
Уваходжанне ў УЕФА 1998
Прэзідэнт Віко Зэльковіч

Футбольны саюз Босніі і Герцагавіны (басн.: Nogometni savez Bosne i Hercegovine, харв.: Nogometni savez Bosne i Hercegovine, лац. сербск.: Fudbalski savez Bosne i Hercegovine, кір. сербск.: Фудбалски савез Босне и Херцеговине) — арганізацыя, якая ажыццяўляе кантроль і кіраванне футболам у Босніі і Герцагавіне. Размяшчаецца ў Сараева. Федэрацыя была заснавана ў 1992 годзе, уступіла ў ФІФА ў 1996 годзе, ва УЕФА — у 1998 годзе. Саюз арганізуе дзейнасць і кіруе нацыянальнымі зборнымі па футболе. Пад эгідай саюза праводзяцца мужчынскі і жаночы чэмпіянаты Босніі і Герцагавіны, а таксама многія іншыя спаборніцтвы.

З пачаткам грамадзянскай вайны ў Босніі і Герцагавіне адсутнічала цэнтралізаваная сістэма кіраўніцтвам футбола. Вайна падзяліла насельніцтва па этнічнаму прызнаку, з-за чаго спачатку не было нацыянальнага спаборніцтва ўвогуле, а потым пачалі стварацца нацыянальныя: у харватаў — Першая футбольная ліга Герцаг-Босна, у башнякаў — Першая ліга Босніі і Герцагавіны, у сербаў — Першая ліга Рэспублікі Сербскай па футболе. У 1998 годзе харваты і башнякі пачалі праводзіць сумесны чэмпіянат, а ў 2000 годзе была створана Прэм’ер-ліга Босніі і Герцагавіны. Пасля шматлікіх перамоў і варыяйцый правядзення спаборніцтва, у 2002 годзе клубы ад Рэспублікі Сербскай прынялі ўдзел у спаборніцтве. Да гэтага часу ні ФІФА, ні УЕФА не прызнавалі нацыянальнае спаборнцтва сербаў і Прэм’ер-лігу, і іх прадстаўнікоў, на міжнароднай арэне.

Прэзідэнт Перыяд
У якасці членаў Прэзідыума ФСБіГ
1 Юсуф Пушына
Ерка Доко
1994 – май 2002
2 Сулейман Чалакавіч
Мілан Еліч
Богдан Чэка
Ільё Дамінкавіч
май 2002 – 18 красавіка 2011
Як прэзідэнт камітэта па нармалізацыі ФСБіГ
1 Івіца Осім 18 красавіка 2011 – 13 снежня 2012
У якасці Прэзідэнта ФСБіГ
1 Элведзін Бегіч 13 снежня 2012 – 16 сакавтка 2021
2 Віко Зэльковіч 16 сакавіка 2021 – ц.ч.