Футурыс (бізнес-цэнтр)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Футурыс»
Краіна
Месцазнаходжанне
Прызначэнне бізнес-цэнтр

«Футурыс» — будуемы бізнес-цэнтр у Мінску, які размешчаны па пр. Незалежнасці недалёка ад станцыі метро «Барысаўскі тракт».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З 2007 года за шматфункцыянальны комплекс пад назвай «Gold City» адказвала прадпрыемства «Аўтадомсервіс»[1]. У тым жа годзе стартавалі падрыхтоўчыя працы да будоўлі, а таксама заключаны кантракт са стратэгічным інвестарам з Вялікабрытаніі[2]. Па першапачатковым праекце, які распрацоўваў архітэктар Віктар Крамарэнка, дах гмаха мусіў быў вянчаць залаты шкляны шар, ад якога адмовіліся праз тэхналагічную складанасць выканання[1]. Праект атрымаў мянушку «Усходніх варотаў Мінска». Будаўніцтва планавалася завяршыць у 2010 годзе[2].

У красавіку 2009 года арыштаваны дырэктар і намдырэктара фірмы-забудоўшчыка, якім былі інкрымінавана махлярства ў дачыненні да бізнес-партнёра — брытанскага дэвелапера Вінсента Петрыла. Зламыснікі спачатку выцягнулі на «вырашэнне бягучых праблем» з інвестара 70 000 долараў, а потым яшчэ больш за 300 000 долараў «на ўрэгуляванне пытанняў з чыноўнікамі»[2].

У верасні 2010 года Мікалай Ладуцька ўрачыста закладвае памятную капсулу для нашчадкаў у падмурак бізнес-цэнтра, які змяніў назву на «Футурыс». Летам 2012 года будаўніцтва замарожана, на той час былі ўзведзены толькі 9 з 25 паверхаў. Прычынай спынення будаўніцтва сталі рознагалоссі асноўных інвестараў праекта Вінсента Петрыла і Герхарда Амана[2].

У пачатку 2014 года узвядзеннем бізнес-цэнтра займаецца будаўнічая кампанія «Тапас», пасля чаго даўгабуд імкліва вырас і восенню дасягнуў праектнай вышыні. Новы праект будынка распрацаваны архітэктарам Маргарытай Міклашэвіч з інстытута «Мінскграмадзянпраект». Бізнес-цэнтр планавалася здаць у 2016 годзе[1].

У хуткім часе працы на аб’екце зноў спыніліся праз праблемы з фінансаваннем. У 2017 годзе адноўлены крэдытная лінія і будаўніцтва «Футурыса», асноўны аб’ём сродкаў будзе вылучаны ў 2018 годзе[3].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Шматфункцыянальны комплекс будзе складацца з 26-павярховай вежы бізнес-цэнтра і трохпавярховага будынка-стылабата[3]. У афармленні фасадаў першых 4 паверхаў будуць выкарыстаныя граніт і шкло, вышэй — панарамнае зашкленне, апошнія VIP-паверхі ўпрыгожыць шкло з залатым адлівам. На даху небаскроба, верагодна, будзе размяшчацца верталётная пляцоўка. Будынак будуць абслугоўваць 10 ліфтаў: да 4-га паверха падымаюцца 10 ліфтаў, да 15-га паверха — 9, да 25-га паверха — 7[1].

Каля гмаха з’явіцца падземны паркінг на 220 машына-месцаў, над якім таксама будзе арганізавана стаянка на 500 аўтамабіляў[1].

У 3-павярховай часткі адкрыецца гандлёва-забаўляльны цэнтр, рэстаран, трэнажорная зала, салон прыгажосці, SPA-салон, шоу-румы[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Фотофакт: как строится бизнес-центр «Футурис» в Уручье
  2. а б в г Топ-7 проблемных бизнес-центров Минска Архівавана 16 лістапада 2013.
  3. а б Лед тронулся(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2017. Праверана 1 кастрычніка 2017.