Фэйс-кантроль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ахоўнік спартыўнага бара ў Нарвегіі

Фэйс-кантроль[1] (ад англ.: face — «твар» і control — «праверка») — абмежаванне ўваходу, выбарчая адмова ў абслугоўванні наведвальнікаў (кліентаў), якія не адпавядаюць пэўным крытэрыям. Адмова звычайна абываецца шляхам недапушчэння ўваходу такіх асоб сіламі аховы, часта па ўказанні спецыяльнага працаўніка — кантралёра.

Фэйс-кантроль часцей за ўсё арганізуецца забаўляльнымі клубамі, казіно і рэстаранамі высокага ўзроўню для недапушчэння асоб, у якіх гэтыя ўстановы не зацікаўлены.

Фэйс-кантроль таксама выкарыстоўваецца арганізатарамі масавых мерапрыемстваў (напрыклад, канцэрт ці дыскатэка) у якасці меры па абмежаванні доступу на гэтыя мерапрыемствы асоб, здольных перашкодзіць іх правядзенню. У гэтых выпадках задача фэйс-кантролю — забяспечыць бяспеку мерапрыемства за кошт стараннага падбору яго ўдзельнікаў.

Фэйс-кантроль можа лічыцца формай дыскрымінацыі. Ён не з'яўляецца такім у выпадку, калі крытэрыі ўваходу строга вызначаны. Напрыклад, могуць не дапушчацца асобы ў стане моцнага алкагольнага ап'янення, а таксама тыя, хто не падыходзіць па ўзросце ці адзенні.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак. - Мінск : Беларус. навука, 2012. - 916 с. - ISBN 978-985-08-1365-7 : 53 334 р.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.