Фэнрыр (спадарожнік)
Выгляд
| Фэнрыр | |
|---|---|
| спадарожнік Сатурна | |
| Першаадкрывальнік | Скот Шэпард |
| Дата адкрыцця | 13 снежня 2004 |
| Арбітальныя характарыстыкі | |
| Вялікая паўвось | 22 610 716 км |
| Эксцэнтрысітэт | 0,1363 |
| Перыяд абарачэння | 1 260,35 суткі[1] |
| Фізічныя характарыстыкі | |
| Атмасфера | няма |
Фэнрыр (англ.: Fenrir) — нерэгулярны спадарожнік планеты Сатурн са зваротным арбітальным абарачэннем. Названы імем Фэнрыра, гіганцкага ваўка з германа-скандынаўскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Сатурн XLI.
Гісторыя адкрыцця
[правіць | правіць зыходнік]Фэнрыр быў адкрыты ў серыі назіранняў, пачынаючы з 13 снежня 2004 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 4 мая 2005 года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2004 S 16. Уласная назва была прысвоена 5 красавіка 2007 г.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ NASA FACTS — NASA.