Фядот Акімавіч Калінін
| Фядот Акімавіч Калінін | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 26 жніўня 1913 (112 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | навуковец |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат навук |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар | |
| Узнагароды | |
Фядот Акімавіч Калінін (нар. 26 жніўня 1913, Іскозы, Магілёўская губерня) — педагог, выдатнік асветы Беларусі, удзельнік абароны Беларусі, партызанскага і падпольнага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Маёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1913 годзе ў вёсцы Іскозы Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці.
Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1930 годзе працаваў настаўнікам. У 1933 годзе паступіў у Мінскі педагагічны інстытут і пасля яго заканчэння ў 1937 годзе працаваў настаўнікам у горадзе Мсціслаўле, выкладчыкам Крычаўскага педагагічнага вучылішча, дырэктарам Высагонскага педагагічнага вучылішча.
З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у баявых дзеяннях на Заходнім, Калінінскім, 1-м Беларускім франтах на пасадах каманднага складу. У 1942—1944 гадах камандзірам атрада спецыяльнага прызначэння знаходзіўся ў тыле ворага ў Мінскай вобласці.
Пасля заканчэння вайны працаваў у Міністэрстве асветы БССР, Мінскім педагагічным інстытуце, дырэктарам настаўніцкага інстытута. Пасля заканчэння аспірантуры быў прызначаны дырэктарам Мазырскага педагагічнага інстытута (1950—1952). З 1953 года працаваў у Гомельскім педагагічным інстытутам імя В. П. Чкалава.
У ліпені 1955 года быў абраны старшынёй праўлення калгаса «18-ы партз’езд».
У 1961—1963 гадах — дэкан факультэта пачатковай адукацыі Мінскіага педагагічнага інстытута.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Чырвонага Сцяга (25 верасня 1943);
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені (6 красавіка 1985);
- Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені;
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.».
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Калинин, Ф. Центр вызывает Минск / Федот Калинин.- Минск, 1973. — 224 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 26 жніўня
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Горацкім павеце
- Выкладчыкі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
- Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Кандыдаты навук
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Рэктары Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
- Дэканы БДПУ імя Максіма Танка