Фядот Пракопавіч Падалян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фядот Пракопавіч Падалян
Дата нараджэння 17 ліпеня 1909(1909-07-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 студзеня 1971(1971-01-04) (61 год)
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Званне старшы лейтэнант[1]
Камандаваў 11-я Быхаўская партызанская брыгада і Быхаўская ваенна-аператыўная група
Узнагароды і званні

Фядот Пракопавіч Падалян (17 ліпеня 1909, в. Руса-Крыклівец, Альгопальскі павет, Падольская губерня, цяпер Крыклівец, Вінніцкая вобласць — 4 студзеня 1971) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 17 ліпеня 1909 года ў вёсцы Руса-Крыклівец Альгопальскага павета Падольскай губерні (цяпер Крыклівец, Вінніцкая вобласць) у сям’і селяніна. З 1928 года на культурна-асветнай і гаспадарчай працы.

З 1931 года — у Чырвонай Арміі. Член КПСС з 1938 года.

Вялікую Айчынную вайну сустрэў пад Слонімам, з красавіка 1942 года ў партызанах: радавы, камандзір узвода, роты, атрада. З красавіка па ліпень 1943 года з’яўляўся камандзірам 11-й Быхаўскай партызанскай брыгады. З ліпеня — камандзір, а з лістапада 1943 года кіраўнік Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы, адначасова ў лістападзе 1943 — лютым 1944 года — сакратар Быхаўскага падпольнага райкама партыі.

У 1944—1965 гадах на партыйнай і савецкай рабоце ў Бабруйскай і Магілёўскай абласцях. У 1956 годзе завочна скончыў Магілёўскі педінстытут.

У пасляваенныя гады перадаў у Быхаўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей сцяг 11-й Быхаўскай партызанскай брыгады, які быў пашыты рукамі быхаўскіх партызанак з бардовага плюшу і марлі. Таксама падараваў музею машынку, на якой падчас вайны друкаваліся матэрыялы для падпольнай газеты «Партызан Быхаўшчыны» і лістоўкі[2].

Магіла на Васкрасенскіх могілках

Памёр 4 студзеня 1971 года. Пахаваны на Васкрасенскіх могілках у Магілёве.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга і Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Улічваючы вялікія заслугі Фядота Падаляна ў развіцці партызанскага руху на Быхаўшчыне, у дзень святкавання 25-годдзя вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў рашэннем гарадскога Савета дэпутатаў працоўных яму прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Быхава». Яго імем названа вуліца ў Быхаве.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]