Фёдар Іванавіч Бельскі
| Фёдар Іванавіч Бельскі | |
|---|---|
| | |
| Нараджэнне | XV стагоддзе |
| Смерць | не раней за 1514 |
| Род | Бельскія[1] |
| Бацька | Іван Уладзіміравіч Бельскі[2] |
| Маці | Васіліса Гальшанская[2] |
| Жонка | Ганна Сямёнаўна Кобрынская[3][4] і Ганна Васілеўна Разанская[d][5] |
| Дзеці | Дзмітрый Фёдаравіч Бельскі[d][6], Іван Фёдаравіч Бельскі[6] і Сямён Фёдаравіч Бельскі[6] |
Фёдар Іванавіч — сын бельскага князя Івана Уладзіміравіча, праўнук вялікага князя Альгерда.
Згадваецца з 1476 годзе як «князь Фёдар з Белай».
Быў у апазіцыі да караля Казіміра, у 1481 годзе ўдзельнічаў у змове супраць яго, на другі дзень шлюбу з Ганнай Сямёнаўнай з роду князёў Кобрынскіх вымушаны ратавацца ўцёкамі. З 1482 года ў Маскве. Кароль Казімір, а пазней і яго сын кароль Аляксандр не адпусцілі Ганну з Вялікага княства Літоўскага. Спробы князя Фёдара Іванавіча, які стаў баярынам у Маскоўскай дзяржаве, вызваліць жонку вынікаў не далі.
У 1493 годзе сам князь Фёдар спрабаваў вярнуцца ў Вялікае княства Літоўскае, за што быў сасланы ў Галіч. У 1497 годзе памілаваны, у 1498 годзе ажаніўся з разанскай вялікай князёўнай Ганнай Васілеўнай, пляменніцай вялікага князя маскоўскага Івана III.
У 1499 годзе быў ваяводам коннага войска, пасланага пад Казань. У час вайны маскоўска-вялікалітоўскай вайны 1500—1503 гадоў як 2-гі ваявода ў удзельнічаў у беспаспяховай аблозе Смаленска. У 1506 годзе зноў удзельнічаў у паходзе на Казань.
У шлюбе з вялікай князёўнай разанскай Ганнай меў сыноў Дзмітрыя, Івана і Сямёна.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 5–6.
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 4.
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2020. — С. 72. — 405 с. — ISBN 978-83-65880-89-5
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 6, 165.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 6, 166.
- ↑ а б в Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 6.