Фёдар Іванавіч Панцялеенка
Фёдар Іванавіч Панцялеенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 сакавіка 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, навуковец |
Навуковая сфера | матэрыялазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1992) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Фёдар Іванавіч Панцялеенка (нар. 1 сакавіка 1950, в. Крукавічы, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне парашковай металургіі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1992). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2011).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1972).
З 1972 года ў Полацкім дзяржаўным універсітэце: малодшы навуковы супрацоўнік, асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, з 1980 года загадчык кафедры, з 1998 года прарэктар па навуковай рабоце.
У 2006—2008 гадах загадчык кафедры, з 2008 года першы прарэктар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1986), медалём.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя даследаванні ў галіне парашковай металургіі, кампазіцыйных матэрыялаў, умацавальных і аднаўленчых тэхналогій. Унёс істотны ўклад у распрацоўку новага класа самафлюсуючыхся парашкоў і кампазіцыйных матэрыялаў з іх, ахоўных пакрыццяў, умацавальных і аднаўленчых тэхналогій. Устанавіў заканамернасці дыфузійнага масапераносу пры легіраванні мікрааб’ектаў. Стварыў новы клас эфектыўных самафлюсуючыхся парашкоў, дратоў і высокаэфектыўныя тэхналогіі для атрымання інструмента, вырабаў або кампазіцыйных ахоўных пакрыццяў на іх. Распрацаваў кампазіцыйныя матэрыялы, якія атрымліваюцца шляхам тэрмахімічнай апрацоўкі або папластовага нанясення на металічныя падкладкі, якія чаргуюцца тонкімі (10-15 мкм) нікелевымі і цынк-фасфатнымі слаямі і наступнай тэрмічнай апрацоўкі, а таксама эфектыўныя керамічныя парашкі, градыентныя і іншыя спецыяльныя пакрыцці шматфункцыянальнага прызначэння. Распрацаваў комплексную методыку неразбуральнага кантролю і ацэнкі хімічнага складу, структуры, уласцівасцяў і рэшткавага рэсурсу адказных прамысловых металічных аб’ектаў, канструкцый, абсталявання.
Аўтар больш за 200 навуковых прац, у т.л. 13 манаграфій і кніг, 30 вынаходак і патэнтаў.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Самофлюсующиеся порошки и износостойкие покрытия из них. (Обзорная информация / БелНИИНТИ Госэкономплана БССР. Серия 55.22.19). Минск: [б. и.], 1991. (совм. с С. Н. Любецким).
- Самофлюсующиеся диффузионно-легированные порошки на железной основе и покрытия из них. Минск: Технопринт, 2001.
- Восстановление деталей машин. М.: Машиностроение, 2003 (совм. с В. П. Лялякиным, В. П. Ивановым, В. М. Константиновым).
- Новые ресурсосберегающие технологии и композиционные материалы. М.: Энергоатомиздат; Гомель: БелГУТ, 2004 (в соавт.).
- Закономерности электронно-лучевого воздействия на борсодержащие материалы и принципы оптимизации электронно-лучевого оборудования и технологий упрочнения и восстановления. Полоцк: ПГУ, 2005. (в соавт.).
- Методология оценки состояния материала ответственных металлоконструкций. Минск: БНТУ, 2010. (совм. с А. С. Снарским).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Фёдар Іванавіч Панцялеенка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 1 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Выкладчыкі БНТУ
- Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Дактары тэхнічных навук
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Прафесары
- Выпускнікі БНТУ
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя нагрудным знакам «Вынаходнік СССР»
- Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Металазнаўцы СССР
- Металазнаўцы Беларусі