Фёдар Іванавіч Прывалаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фёдар Іванавіч Прывалаў
Дата нараджэння 10 сакавіка 1957(1957-03-10) (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (2009) і прафесар (2013)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Фёдар Іванавіч Прывалаў (нар. 10 сакавіка 1957, в. Пабеда, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне раслінаводства. Член-карэспандэнт (2014), доктар сельскагаспадарчых навук (2009), прафесар (2013). Ганаровы доктар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (2013). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2017).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1983).

З 1983 года галоўны аграном, з 1986 года дырэктар, з 1991 года старшыня праўлення саўгаса «Шыпяны» Смалявіцкага раёна.

З 2002 года старшыня Нясвіжскага райвыканкама. З 2006 года генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2006).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па інтэнсіфікацыі тэхналогій вырошчвання збожжавых культур за кошт навукова абгрунтаванага прымянення рэгулятараў росту, сродкаў абароны, біятэхнічных сродкаў, якія забяспечваюць павышэнне ўстойлівасці пасеваў да неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя і атрыманне ўраджайнасці на ўзроўні 6-7 і больш тон збожжа з гектара. Удзельнічаў у стварэнні і ўкараненні ў вытворчасць больш за 30 новых высокаўраджайных з палепшанымі якасцямі прадукцыі гатункаў збожжавых, зернебабовых, тэхнічных і кармавых культур. Пад яго кіраўніцтвам на тэхналагічным палігоне Шыпяны ўведзены ў эксплуатацыю сучасны насенны завод. Ініцыяваў далучэнне Рэспублікі Беларусь да Еўрапейскай кааператыўнай праграмы па генетычных рэсурсах раслін (ECP/ GR), што забяспечыла ўступленне рэспублікі ў інтэграваную сістэму банкаў генаў Еўропы (АEGIS), дзякуючы чаму беларускія навукоўцы атрымалі доступ да генетычных рэсурсаў сельскагаспадарчых раслін навуковых устаноў Еўропы. Удзельнічаў у фарміраванні дзяржаўных праграм у галіне сельскагаспадарчай біятэхналогіі, развіцця селекцыі і насенняводства збожжавых, зернебабовых, тэхнічных і кармавых сельскагаспадарчых раслін.

Аўтар больш за 230 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, 15 рэкамендацый, 15 Калектыўных выданняў/

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Биологизация приемов в технологиях возделывания зерновых культур. Несвиж, 2007.
  • Организационно-технологические нормативы возделывания зерновых, зернобобовых, крупяных культур : сб. отраслевых регламентов. Минск, 2012 (в соавт.).
  • Каталог Национального генетического фонда хозяйственно полезных растений : в 2 кн. Минск, 2012. Кн. 1 (в соавт.).
  • Современные ресурсосберегающие технологии производства растениеводческой продукции в Беларуси : сб. науч. материалов. Минск, 2017 (в соавт.).

Зноскі