Фёдар Іванавіч Сухавіла
| Фёдар Іванавіч Сухавіла | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 7 студзеня 1917 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1 сакавіка 1994 (77 гадоў) |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак |
| Жанр | маляваныя дываны |
| Мастацкі кірунак | прымітывізм |
| Вядомыя працы |
«Відок з лебядзямі»[1] «Пейзаж з касцёлам»[2] «Ваза з букетам» [3] «Букет у вазе» [4] |
| Уплыў | Язэп Драздовіч |
Фёдар Іванавіч Сухавіла (7 студзеня 1917, в. Крывічы, цяпер Глыбоцкі раён — 1 сакавіка 1994[5]) — беларускі самабытны мастак, майстар маляваных дываноў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З дзяцінства знаходзіўся ў гушчы народнага творчага працэсу. У школьныя гады шмат маляваў, яму пашчасціла назіраць за творчай дзейнасцю Язэпа Драздовіча ў станковым жывапісу і роспісу дываноў, і гэта спрыяла выбару будучага рамяства.
За ўвесь перыяд творчай дзейнасці, які неаднаразова перарываўся на доўгія гады, стварыў больш за 100 размаляваных дываноў і куфраў, велікодных яек і іншых прадметаў — такарных, сталярных і бандарных прадметаў. У іх наглядна праявіліся высокія выканальніцкія і эстэтычныя ўласцівасці.
Маляваныя дываны мастак заўсёды будаваў па ўстоянаму кампазіцыйнаму прынцыпе: у цэнтры палатна — камбінаваны букет кветак у дэкаратыўнай вазе, па перыметры дывана — арнаментальнае абрамленне са стылізаванымі элементамі расліннага характару. Аўтар выкарыстоўваў для сваіх твораў чорны фон і дамагаўся асаблівай гучнасці колеру за кошт кантрасту светлага і цёмнага[6].
Значная колькасць твораў захоўваецца ў зборы Заслаўскага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
Зноскі
- ↑ Беларускiя маляваныя дываны(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016. Праверана 13 красавіка 2015.
- ↑ Беларускiя маляваныя дываны(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2021. Праверана 13 красавіка 2015.
- ↑ Беларускiя маляваныя дываны(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016. Праверана 13 красавіка 2015.
- ↑ Беларускiя маляваныя дываны(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016. Праверана 13 красавіка 2015.
- ↑ Сухавіла Фёдар Іванавіч, майстар насценных дываноў - Глыбоцкая централізаваная бібліятэчная сістэма . cbs.okglub.by. Праверана 18 верасня 2023.
- ↑ Р. Ф. Шаура «Народныя маляваныя дываны Беларусі»