Фёдар Іванавіч Ясноўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фёдар Іванавіч Ясноўскі
руск.: Фёдор Иванович Ясновский
Фатаграфія
Дата нараджэння: 1833
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1902[1] ці 12 ліпеня 1902(1902-07-12)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак, выкладчык
Жанр: пейзаж
Вучоба:
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Фёдар Іванавіч Ясноўскі (1833, Ігумен — 1902, Масква) — рускі мастак-пейзажыст, майстар акварэлі[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Ігумене. Вучыўся ў школе Строганава, якая пазней была ператворана ў Другую школу тэхнічнага малявання (2-ю Маскоўскую малявальную школу — будучую «Строганаўку»). У пазнейшыя гады жыцця выкладаў у Строганаўскім вучылішчы.

У 1854 годзе быў прадстаўлены да звання някласнага мастака пейзажнага жывапісу[3]. Наступная плённая праца прынесла мастаку вядомасць. Ён актыўна займаўся акварэллю, дамагаючыся ў ёй уражлівых вынікаў[3]. У 1858 годзе Ф. І. Ясноўскі атрымаў ад Акадэміі мастацтваў званне «прызначанага» у акадэмікі. У 1860 годзе яму было прысуджана званне акадэміка акварэльнага арнаментальнага жывапісу[3].

Выстаўляўся на першай выстаўцы Таварыства перасоўных выставак.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Карціны Ясноўскага захоўваюцца ў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі («Могілкі ў Мазілаве пад Масквой»)[4], Дзяржаўным Рускім музеі, музеях Стаўрапаля, Мінска і іншых гарадоў.

Некалькі твораў мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь: «Камяні», «Летні пейзаж».

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі