Фёдар Адамавіч Лахвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Адамавіч Лахвіч
Дата нараджэння 12 красавіка 1945(1945-04-12) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук (1987) і акадэмік НАН Беларусі (2000)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Апанас Андрэевіч Ахрэм
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
ордэн Пашаны медаль Францыска Скарыны

Фёдар Адамавіч Лахвіч (нар. 12 красавіка 1945, в. Грабава, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі хімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000; член-карэспандэнт з 1994), доктар хімічных навук (1987), прафесар (1991).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1967). У 1967—1971 гадах стажор-даследчык, аспірант Інстытута арганічнай хіміі імя Зялінскага АН СССР. У 1971—1974 гадах малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, у 1974—1989 гадах загадчык лабараторыі, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута біяарганічнай хіміі АН БССР, з 1989 г. загадчык лабараторыі. У 1997—2002 гадах галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2000 года адначасова выконваючы абавязкі дырэктара, з 2002 года дырэктар Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі, у 2002—2004 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі. З 2005 года дырэктар Інстытута біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова з 2008 года генеральны дырэктар ДНВА «Хімічны сінтэз і біятэхналогія».

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы ў галіне хіміі прыродных біялагічна актыўных злучэнняў і іх аналагаў. Аўтар больш за 700 навуковых прац, у т. л. 4 манаграфіі, 90 вынаходніцтваў.

Асноўныя працы
  • Алкилпростаноиды: синтез и биологическая активность (совм. с В. А. Козинцом) // Итоги науки и техники. ВИНИТИ. Серия органическая химия. 1991. Т. 21.
  • Брассиностероиды. Мн.: Наука и техника, 1993 (совм. с В. А. Хрипачем, В. Н. Жабинским).
  • Нетипичные трансформации 2-изоксазолинов (совм. с Е. В. Королевой) // Успехи химии. 1997. Т.66.
  • Биорегуляторы: лечебные и диагностические препараты: Химические средства защиты растений // Наука — народному хозяйству. Мн., 2002.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1996, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Сінтэз, даследаванне і выкарыстанне брасінастэроідаў — новага класа гармонаў раслін».
  • Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В. А. Капцюга за цыкл прац «Даследаванне ў галіне сінтэзу нізкамалекулярных біярэгулятараў» і значны ўклад у развіццё навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва вучоных Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН (2002).
  • Медаль Францыска Скарыны (1998).
  • Ордэн Пашаны (2009).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]