Фёдар Аляксандравіч Апейка
Фёдар Аляксандравіч Апейка | |
---|---|
Фёдар Аляксандравіч Апейка | |
![]() | |
Дата нараджэння | 21 лютага 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 красавіка 1970 (62 гады) |
Род дзейнасці | вучоны |
Навуковая сфера | прыкладная механіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | прафесар, член-карэспандэнт АН БССР, член-карэспандэнт АСГН БССР |
Альма-матар | |
Вядомы як | спецыяліст у галіне механікі тарфяных машын |
Узнагароды | |
Сайт | sites.google.com/site/op… |
Фёдар Аляксандравіч Апейка (21 лютага 1908, г. Мінск — 29 красавіка 1970) — беларускі вучоны ў галіне механікі тарфяных машын. Член-карэспандэнт АН БССР (1950), член-карэспандэнт Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959—1961), доктар тэхнічных навук (1949), прафесар (1950).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Маскоўскі тарфяны інстытут (1932). З 1933 па 1941 г. асістэнт, дацэнт Беларускага політэхнічнага інстытута.
У час Вялікай Айчыннай вайны выкладаў у Чалябінскім аўтатрактарным тэхнікуме і актыўна супрацоўнічаў са спецыялістамі ў галіне танкабудавання.
З 1942 г. дацэнт Маскоўскага інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, з 1949 г. і да канца жыцця загадчык кафедры тарфяных машын Беларускага політэхнічнага інстытута. Адначасова ў 1938—1941 гг. і з 1949 г. да канца жыцця старшы навуковы супрацоўнік Інстытута торфу Акадэміі навук БССР.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1959, 1968), медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Навуковы і практычны ўклад[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя працы па прыкладной механіцы, разліку тарфяных машын і сельскагаспадарчай тэхнікі. Стварыў матэматычную тэорыю трэння, пакладзеную ў аснову тэорыі гусенічнага ходу і іншых фрыкцыйных механізмаў. Распрацаваў спрошчаную тэорыю дакладнасці механізмаў, якая адрозніваецца дасканалым спосабам вылічэння хібнасцяў элементаў пар. Аўтар прац па тэорыі пластычнасці, кантактнай трываласці.
Аўтар больш за 130 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, 6 вынаходак.
Падрыхтаваў 3 дактары і 44 кандыдаты навук.
Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]
- Колесный и гусеничный ход. Мн.: Изд-во Акад. с.-х. наук БССР, 1960.
- Теория прочности. Мн.: Изд-во М-ва высш., сред. спец. и проф. образ. БССР, 1961.
- Торфяные машины. Мн.: Вышэйшая школа, 1968.
- Математическая теория трения. Мн.: Наука и техника, 1971.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 1. — Мн., 1996.
- Кислов Н.В. Научная и педагогическая деятельность члена-корреспондента АН БССР и Академии сельскохозяйственных наук БССР, профессора, доктора технических наук Ф.А. Опейко (к 100-летию со дня рождения) // Горная механика. - 2007. - №4. - С. 94-97.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Член-карэспандэнт АПЕЙКА Фёдар Аляксандравіч на сайце НАН Беларусі
- Фёдар Аляксандравіч Апейка у базе дадзеных "История белорусской науки в лицах" Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Электронный каталог РНТБ — Опейко, Федор Александрович (1908—1970)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 21 лютага
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 29 красавіка
- Памерлі ў 1970 годзе
- Выкладчыкі БНТУ
- Выкладчыкі Маскоўскага дзяржаўнага аграінжынернага ўніверсітэта імя В. П. Гарачкіна
- Супрацоўнікі Інстытута прыродакарыстання НАНБ
- Дактары тэхнічных навук
- Члены-карэспандэнты АН БССР
- Члены-карэспандэнты Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Выпускнікі Маскоўскага тарфянога інстытута
- Вучоныя СССР
- Вучоныя Беларусі
- Механікі СССР
- Постаці беларускай механікі