Фёдар Аляксеевіч Баталаў
Фёдар Аляксеевіч Баталаў | |
---|---|
Фёдор Алексеевич Баталов | |
Дата нараджэння | 29 жніўня (11 верасня) 1900 |
Месца нараджэння | Казань |
Дата смерці | 17 жніўня 1941 (40 гадоў) |
Месца смерці | наваколлі в. Скепня, Жлобінскі раён, Гомельскай вобласці |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне |
|
Камандаваў | батальён |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Фёдар Аляксеевіч Баталаў (29 жніўня (11 верасня) 1900 — 17 жніўня 1941) — савецкі афіцэр, удзельнік трох войнаў, Герой Савецкага Саюза (9.08.1941). У гады Вялікай Айчыннай вайны — камандзір стралковага батальёна 437-га стралковага палка 154-й стралковай дывізіі 21-й арміі Заходняга фронту, капітан[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 29 жніўня (11 верасня) 1900 ў горадзе Казані, цяпер сталіцы Рэспублікі Татарстан, у сям'і рабочага. Рускі. Скончыў пачатковую школу. Працаваў у Казані.
У Чырвонай арміі з 1918 года.
Удзельнік грамадзянскай вайны[1].
Член ВКП(б) з 1927 года. У 1929 годзе скончыў ваенную школу ў Казані, а ў 1939 годзе — курсы «Стрэл».
Удзельнік фінскай вайны, на якой быў узнагароджаны ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга[1].
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года.
Батальён 437-га стралковага палка (154-я стралковая дывізія, 21-я армія, Заходні фронт) пад камандаваннем капітана Баталава Фёдара 14-18 ліпеня 1941 года падчас баёў у раёне гарадоў Жлобіна і Рагачова Гомельскай вобласці Беларусі, у ходзе якіх па чарзе акружыў і заняў вёскі Прыдарожнае, Заграддзе і Заводнае, адбіў контратаку праціўніка і заняў дэпо станцыі «Жлобін».
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 жніўня 1941 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і геройства капітану Баталову Фёдару Аляксеевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1][2]. Атрымаць ўзнагароды ён не паспеў.
17 жніўня 1941 года капітан Ф. А. Баталаў загінуў у баі ў раёне вёскі Скепня Гомельскай вобласці. Пахаваны на месцы гібелі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза
- Ордэн Леніна
- Ордэн Чырвонага Сцяга[1]
- Медаль
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- у горадзе Жлобіне імем Ф. А. Баталава названая вуліца, там жа ўсталяваны памятны знак.
- Вобраз капітана Баталава знайшоў адлюстраванне ў песні «Слухаюць атрады франтавую песню», створанай невядомымі аўтарамі ў першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны.
Зноскі
- ↑ а б в г д Ш. З. Ракипов. Память о комбате (пер. с татарского М. Зарипова) // Хранить вечно. Казань, Татарское кни. изд-во, 1980. стр. 43-67.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему составу Красной Армии» от 9 августа 1941 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1941. — 17 августа (№ 36 (151)). — С. 1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Фёдар Аляксеевіч Баталаў на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 11 верасня
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Казані
- Памерлі 17 жніўня
- Памерлі ў 1941 годзе
- Памерлі ў Жлобінскім раёне
- Пахаваныя ў Жлобінскім раёне
- Выпускнікі курсаў «Выстрал»
- Капітаны СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Камандзіры батальёнаў у Вялікай Айчыннай вайне
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны