Фёдар Ангілейка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фёдар Ангілейка
Фатаграфія
Род дзейнасці мастак
Жанр гравюра
Мастацкі кірунак Магілёўская школа гравюры
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Фёдар Ангіле́йка — беларускі гравёр па дрэве ў ХVII — ХVIII ст[1]. Ярка выяўляў Магілёўскую школу гравюры[2]. Афармляў вядомыя кнігі «Ирмолой сиречь Осмогласник» Іаана Дамаскіна (1700), «Часослов сиречь Последование службы» (1703), выдадзеных у магілёўскай друкарні М. Вашчанкі[1]. «Ирмолой сиречь Осмогласник» змяшчае выявы Ісуса Хрыста, цара Давіда і Іаана Прадцечы з уласным подпісам, а таксама дробныя карцінкі, яго ж працы, з манаграмай: Ѳ.А:[3]. Яго гравюрам уласцівы лаканізм тэхнічных прыёмаў і кампазіцыі, што збліжае іх з творамі народнага мастацтва[2].

Ілюстрацыі Ірмалога
Ф. Ангілейка Нявер'е Фамы.jpg Ф. Ангілейка Сашэсце Святога Духа на апосталаў.jpg Ф. Ангілейка Успенне Маткі Боскай.jpg
Нявер'е Фамы Сашэсце Святога Духа на апосталаў Успенне Маткі Боскай

Зноскі

  1. 1,0 1,1 АНГІЛЕЙКА ФЁДАР
  2. 2,0 2,1 Ангилейка Фёдор // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..
  3. Ангилейко, Федор // Большая биографическая энциклопедия. — 2009.