Фёдар Антонавіч Бруні
| Фёдар Антонавіч Бруні | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 10 чэрвеня 1799[1] ці 15 (27) снежня 1801[2][3] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 11 (23) верасня 1875 |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Antonio Bruni de Baroffi[d] |
| Дзеці | Yuli Bruni[d] |
| Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта |
| Месца працы | |
| Жанр | партрэт |
| Вучоба | |
| Уплыў на | Vassily Maximov[d], Vyacheslav Schwarz[d], Karl Gottlieb Wenig[d], Bogdan Wenig[d] і Pavel Pleshanov[d] |
Фёдар (уласна Фідэліа) Антонавіч Бруні (10 чэрвеня 1799, Мілан — 30.8(11.9).1875, Санкт-Пецярбург) — рускі мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Італьянец па паходжанні. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1809-18) у А. І. Іванава, А. Я. Ягорава, В. К. Шабуева. У 1818-36 і 1838-41 гадах працаваў у Італіі. Прафесар (1836) і рэктар (1855-71) пецярбургскай АМ. У 1820-я гадах у некаторых сваіх творах імкнуўся напоўніць грамадзянскім пафасам і рамантычнай эмацыйнасцю ўмоўныя формы акадэмічнага мастацтва («Смерць Камілы, сёстры Гарацыя», 1824, Рускі музей; малюнкі для альбома «Нарысы падзей з Расійскай гісторыі…», выдадзены ў 1839). Да гэтага ж перыяду адносіцца лепшы сярод нешматлікіх партрэтаў Бруні — рамантычны партрэт З. А. Валконскай у касцюме Танкрэда (1820, Рускі музей). Адначасова Бруні працаваў над інтымна-лірычнымі сцэнамі на антычныя тэмы («Абуджэнне грацый», 1827, Траццякоўская галерэя). З 1830-х гадах Бруні становіцца прадстаўніком найбольш кансерватыўных тэндэнцый рамантызму ў рускім жывапісе, які ў яго творчасці набывае рэлігійна-містычную афарбоўку. Грандыёзнае палатно Бруні на біблейскую тэму «Медны змей» (1827-41, Рускі музей) адзначана выразам злавеснай фатальнасці таго, што адбываецца. Бруні — аўтар 35 кардонаў для роспісаў Ісакіеўскага сабора (1841-45, Рускі музей). З канца 1840-х гг. — кіраўнік рускага акадэмізму.
Зноскі
- ↑ Fedor Antonovich Bruni // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ БРУ́НИ Фёдор (Фиделио) Антонович — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ↑ Маркина Л.А. Фёдор Бруни: Начало династии — 2018.
- Нарадзіліся 10 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1799 годзе
- Нарадзіліся 27 снежня
- Нарадзіліся ў 1801 годзе
- Нарадзіліся ў Мілане
- Памерлі 23 верасня
- Памерлі ў 1875 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Ціхвінскіх могілках
- Выкладчыкі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Расіі XIX стагоддзя
- Мастакі-партрэтысты Расійскай імперыі