Фёдар Антонавіч Піскуноў
Фёдар Антонавіч Піскуноў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 12 студзеня 1950 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 красавіка 2013 (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | беларусазнавец, філолаг, мовазнавец, лексікограф, хімік |
Навуковая сфера | хімія, мовазнаўства (лексікаграфія) |
Альма-матар | |
Вядомы як | філолаг, лексікограф |

Фёдар Антонавіч Піскуноў (12 студзеня 1950, в. Раманавічы — 5 красавіка 2013, Мінск) — беларускі лексікограф і мовазнавец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў хімічны факультэт БДУ (1966—1971). У 1971—1974 гг. працаваў старшым лабарантам, малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце торфу АН БССР (з 1990 года — Інстытут прыродакарыстання[1]). З 1974 да 1983 г. быў інжынерам-тэхнолагам, інжынерам-хімікам, начальнікам лабараторыі, начальнікам сектара на вытворча-тэхнічным аб’яднанні «Інтэграл», дзе выявіў сябе рацыяналізатарам і вынаходнікам. У 1983—2008 гг. — старшы інжынер, навуковы супрацоўнік Інстытута электронікі НАНБ. У 2008—2010 гг. — Фізіка-тэхнічнага інстытута НАНБ[2].
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя навуковыя інтарэсы ў сферы лінгвістыкі — камп’ютарная лексікаграфія, прыкладная марфалогія і ўніфікацыя беларускага правапісу.
На працягу двух апошніх дзесяцігоддзяў самастойна распрацоўваў электронную базу даных беларускай мовы. Вынікам гэтай працы стаў «Вялікі слоўнік беларускай мовы»[3] (2012) — першы ў беларускай лексікаграфіі арфаграфічна-граматычны слоўнік. Аб’ём рэестру слоўніка каля 223 тысяч слоў; апрацавана больш за 70 мільёнаў словаўжыванняў з 2 300 літаратурных крыніц.
На чале групы супрацоўнікаў стварыў першую прафесійную праграму праверкі беларускай арфаграфіі «Літара» для Microsoft Office 2000—2003 і перадаў яе ў свабоднае карыстанне[4] (2004). Упершыню ў беларускай лінгвістыцы выканаў поўную марфалагічную класіфікацыю парадыгмаў беларускага дзеяслова[5] і назоўніка[6], на аснове якіх стварыў электронны слоўнік «Парадыгма» аб’ёмам больш за 134 тысячы лексем. Прэзентацыя і перадача ў свабоднае карыстанне[4] адбылася ў 2010 годзе.
Многія назіранні і меркаванні, якія ўзніклі падчас сістэматызавання фактаў марфалогіі і арфаграфіі, адлюстраваныя ў шэрагу публікацый, змешчаных у часопісе «Роднае слова»[7]. У канцэнтраваным выглядзе погляды Фёдара Піскунова наконт стану беларускай мовы і надзённых задач для яе адраджэння змешчаны ў аўтарскай прадмове да «Вялікага слоўніка беларускай мовы»[8].
Фёдар Піскуноў лічыў, што «зварот да прадстаўнічых моўных БД — гэта эфектыўны шлях выяўлення тэндэнцый напісання, што паслужыць асновай для фармулявання прапаноў па ўдакладненні або змене правапісных нормаў»[9]. Быў упэўнены ў «непрымальнасці пашырэння паняцця „нарматыўнасць“ за межы чыста правапісных фактаў мовы»[10]. У дачыненні да стандартызацыі мовы аб’ектам крытыкі сп. Піскунова з’яўляліся «шабланізацыя падыходаў і кіраванне „літарай“, а не „духам“ прадпісанняў, непераадольнае і пакуль пашыранае ўяўленне „няма слова ў слоўніку — няма ў мове“»[11].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут прыродакарыстання»
- ↑ Дзяржаўная навуковая ўстанова «Фізіка-тэхнічны інстытут»
- ↑ Піскуноў 2012.
- ↑ а б http://pravapis.tut.by Архівавана 23 студзеня 2011.
- ↑ Піскуноў 2008.
- ↑ Піскуноў, №8 2011.
- ↑ Часопіс «Роднае слова»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2021. Праверана 24 красавіка 2013.
- ↑ Піскуноў 2012, с. V-VI.
- ↑ Піскуноў 2006, с. 31.
- ↑ Піскуноў, №7 2010, с. 52.
- ↑ Піскуноў, №2 2012, с. 32.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Піскуноў, Ф.А. Правапіс спалучэнняў еа/эа, ея/эя. Спроба камп'ютарна-лінгвістычнага аналізу // Роднае слова. — 2006. — № 1. — С. 31—32.
- Піскуноў, Ф.А. Класіфікацыя дзеясловаў. Камп’ютэрна-лінгвістычны падыход // Роднае слова. — 2008. — № 10. — С. 61—65.
- Піскуноў, Ф.А. Дуба ці дубу? Яшчэ раз пра формы роднага склону назоўнікаў мужчынскага роду ў святле камп'ютэрна-лінгвістычнага аналізу // Роднае слова. — 2010. — № 1. — С. 40—47.
- Піскуноў, Ф.А. Спалучэнне галосных у запазычаных словах: ія (ыя), іе (ые) ці іа (ыа), іэ (ыэ) // Роднае слова. — 2010. — № 5. — С. 55—56.
- Піскуноў, Ф.А. Два гарады ці два горады. Лічэбнікі два, тры, чатыры ў колькасна-іменных спалучэннях // Роднае слова. — 2010. — № 6. — С. 51—53.
- Піскуноў, Ф.А. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы: межы нарматыўнасці // Роднае слова. — 2010. — № 7. — С. 52—55.
- Піскуноў, Ф.А. Гендарная роўнасць і граматычная схема. Да пытання суфіксальнай тыпізацыі назоўнікаў агульнага роду // Роднае слова. — 2010. — № 11. — С. 44—49.
- Піскуноў, Ф.А. След ваўчышчы ці ваўчышча? Назоўнікі мужчынскага роду з суфіксамі -ішч-а (-ышч-а), -іск-а (-ыск-а) // Роднае слова. — 2011. — № 5. — С. 35—40.
- Піскуноў, Ф.А. Класіфікацыя назоўнікаў субстантыўнага скланення. Камп’ютарна-лінгвістычны падыход // Роднае слова. — 2011. — № 8. — С. 31—35.
- Піскуноў, Ф.А. Правапіс О ў складаных словах: з досведу распрацоўкі электроннай базы беларускай мовы // Роднае слова. — 2012. — № 2. — С. 31—35.
- Піскуноў, Ф.А. Слуцк – Случчына – случчанін: АБ НЕКАТОРЫХ АСАБЛІВАСЦЯХ ПРАВАПІСУ НАЗОЎНІКАЎ НА -чанін // Роднае слова. — 2012. — № 11. — С. 40—43.
- Піскуноў, Ф. А. Вялікі слоўнік беларускай мовы : арфаграфія, акцэнтуацыя, парадыгматыка (каля 223 000 слоў) (бел.) / Ф.А. Піскуноў.. — 1. — Мінск: Тэхналогія, 2012. — ХVІ + 1208 с. — 20 экз. — ISBN 978-985-458-225-2. (пілотны тыраж)
Піскуноў, Ф. А. Вялікі слоўнік беларускай мовы : арфаграфія, акцэнтуацыя, парадыгматыка (каля 223 000 слоў) (бел.) / Ф.А. Піскуноў.. — 1а. — Мінск: Зміцер Колас, 2012. — ХVІ + 1208 с. — 240 экз. — ISBN 978-985-6992-17-2. (асноўны тыраж) - Піскуноў, Ф.А. Развагі пра ненаціскное Э, або Як назавём жыхароў горада Рэчыца // Веснік БДУ. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка : Навукова-тэарэтычны часопіс Беларускага дзяржаўнага універсітэта. — 2013. — № 1. — С. 51—59.