Фёдар Антонавіч Туманскі
Фёдар Антонавіч Туманскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1799 |
Месца нараджэння | Украіна, Расійская імперыя |
Дата смерці | 1853[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
![]() |
Бацька | Q124653391? |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, дыпламат |
Гады творчасці | 1820-я гг. |
Фёдар Антонавіч Туманскі (1799 або пачатак 1800-х гг., Украіна — 5 ліпеня 1853, Сербія, Бялград) — паэт пушкінскага часу, дыпламат, дзяржаўны і грамадскі дзеяч. Стрыечны брат паэта Васіля Іванавіча Туманскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Адукацыю атрымаў у Шляхетным пансіёне пры Маскоўскім Універсітэце. Усё жыццё праслужыў у Міністэрстве замежных спраў Расійскай імперыі.
У 1820-х гадах быў прызначаны консулам у Ясах. Часта наведваў Кішынёў ды Адэсу, дзе сустракаўся з Пушкіным, які ў той час пражываў там. Да гэтага часу адносіцца «Адказ Ф. А. Т.» (руск.: «Ответ Ф. А. Т.»), напісаны Пушкіным у Кішынёве, па чытанні аднаго з вершаў Туманскага.
Апошнія гады жыцця правёў у Бялградзе, куды быў прызначаны консулам і дзе памёр у 1853.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пісаў не шмат. У друку з'явілася толькі восем яго вершаў, у альманаху «Северные цветы» («Паўночныя кветкі») барона Дэльвіга.
Найбольш знакамітым ягоным творам з'яўляецца хрэстаматыйны верш «Птушачка» (руск.: «Птичка»), упершыню надрукаваны ў 1827 годзе. Гэты верш, дзякуючы якому Фёдар Антонавіч Туманскі трапіў у літаратурны летапіс, быў створаны падчас «паэтычнага спаборніцтва» паміж Туманскім, Пушкіным і Дэльвігам. Мэтай спаборніцтва было стварэнне верша на пэўную тэму, абмежаванага двума чатырохрадкоўямі, напісанымі чатырохстопным ямбам. З боку Пушкіна з'явіўся верш «Птушачка» (руск.: «Птичка», 1823 год), з боку Дэльвіга — верш «Да птушачкі, адпушчанай на волю» (руск.: «К птичке, выпущенной на волю», 1823 год).
«Птушачка» быў пакладзены на музыку Цэзарам Кюі і іншымі кампазітарамі.
Зноскі
- ↑ а б Туманский, Федор Антонович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1902. — Т. XXXIV. — С. 59.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Туманский Федор Антонович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: У 86 тамах (82 т. і 4 дадат.). — СПб., 1890—1907
- Туманскі Ф. А. Вершы ў Бібліятэцы Максіма Машкова.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- О Фёдоре Антоновиче Туманском (Русский Биографический Словарь. Сетевая версия)