Фёдар Вясна
Jump to navigation
Jump to search
Фёдар Вясна | |
Нараджэнне: | невядома |
---|---|
Смерць: | 1393 |
Фёдар Вясна (Fiedor Wiesna, Fedor Wesna, Chwiodor Wesna; ? — 1393, Віцебск) — набліжаны баярын Вітаўта, сакольнічы, староста віцебскі (1392—1393). Праваслаўны. Валодаў маёнткам Навасёлак (Novam villam alio nomine in vulgari Nowesyolo)[1] каля Жупран.
Пасля смерці ўдавы Альгерда Ульяны Цвярской (восень 1392), Вітаўт ператварыў Віцебскае княства ў староства (намесніцтва), першым старостай быў прызначаны Фёдар Вясна. Калі Свідрыгайла ў 1393 захапіў горад, які лічыў сваёй «отчынай», Фёдар Вясна быў пакараны смерцю — утоплены ў Заходняй Дзвіне.
Зноскі
- ↑ Semkowicz W. Przywileje Witołda dla Moniwida, starosty wileńskiego i testament jego syna Jana Moniwidowieza // Ateneum Wileńskie. № 2, 1923. — S. 259.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. Kraków, 1885. S. 85.