Фёдар Гардзеевіч Гардзееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Гардзеевіч Гардзееў
Дата нараджэння 1744[1][2] ці 1746
Месца нараджэння
Дата смерці 23 студзеня (4 лютага) 1810
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Месца працы
Жанр партрэт
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фёдар Гардзеевіч Гардзееў (1746 — 1810) — рускі скульптар, прафесар скульптуры, рэктар Імператарскай Акадэміі Мастацтваў, 1802—1810, выканаў змяю для помніка Пятра I, статую «Праметэй».

Стварыў рэльефы для фасадаў і інтэр’ераў Астанкінскага палаца ў Маскве, 1794—1798; для фасадаў Казанскага сабора ў Пецярбургу, 1804—1807; мармуровыя надмагіллі (М. М. Галіцына, 1780, Д. М. Галіцына, 1799, — абодва ў Дзяржаўным навукова-даследчым музеі архітэктуры ім. А. В. Шчусева, Масква; А. М. Галіцына, 1788, Музей гарадской скульптуры, Ленінград). Гэтыя працы адрозніваюць тонкая пластычная распрацоўка, мяккія пераходы святлаценю і ўрачыстая грацыя.

Пад кіраўніцтвам Гардзеева былі адлітыя бронзавыя статуі для фантанаў Пецяргофа, а таксама ўстаноўлены помнік Пятру I працы Э. М. Фальканэ і А. В. Сувораву працы М. І. Казлоўскага ў Пецярбургу.

Зноскі

  1. Fedor Gordeevich Gordeev // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Fyodor Gordeyev // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1