Фёдар Кузьміч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Кузьміч
Дата нараджэння 1776 ці 1777
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лютага 1864(1864-02-01)
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фёдар Кузьміч (руск.: Фёдор Кузьміч; памёр 20 студзеня (1 лютага) 1864) — старац, які жыў у Сібіры ў XIX стагоддзі.

Паводле легенды, якая ўзнікла яшчэ пры жыцці старца, ён з’яўляецца імператарам Аляксандрам I, які інсцэніраваў сваю смерць у Таганрогу ў 1825 годзе і стаў скітальцам. Пытанне аб тоеснасці Фёдара Кузьміча з расійскім імператарам гісторыкамі адназначна не вырашана. Фёдар Кузьміч за сваё падзвіжніцтва ў 1984 годзе кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой у ліку праведных у складзе Сабора Сібірскіх святых.