Фёдар Ленкавіч Калавур
Магчыма, артыкул змяшчае ўласнае даследаванне. |
| Фёдар Ленкавіч Калавур | |
|---|---|
| старабел.: Ѳеодоръ Ленковичъ Калауръ | |
| Астоя | |
| Нараджэнне | не пазней за 1490-я |
| Смерць | не раней за 1567 |
| Род | Калавуры |
| Грамадзянства | |
| Прыналежнасць | Фёдар Іванавіч Яраславіч і Бона Сфорца |
Фёдар Ленкавіч Калавур (канец XV стагоддзя — пасля 1567) — ураднік і землеўласнік у Пінскім княстве. Мастаўнічы пінскі[1][няма ў крыніцы], ураднік земскі часоў пінскага князя Фёдара Яраславіча (1501—1522) і каралевы Боны Сфорцы (1522—1556).
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]З баярскага роду Калавураў. Бацька — Ленка (магчыма, Аляксандр) Калавур, вядомы толькі з патроніма Фёдара («Ленкавіч»), пакуль іншых звестак пра Ленку ў крыніцах не выяўлена. Сувязь роду з замкам Каравул на Падоллі, заснаваным Карыятавічамі, або з Нічкам Караульскім, які атрымаў землі таксама на Падоллі ад караля Ягайлы ў 1410 годзе, у цяперашні час у крыніцах не прасочваецца[2]. Падолле канчаткова перайшло пад уладу Кароны Польскай у XV стагоддзі, недзе ў гэты час і Карыятавічы, і Калавуры вядомы з актаў Пінскага княства[3]. Таксама можна меркаваць, што Калавур быў аўтахтонам. У пісцовай кнізе 1552 года ён быў адзначаны як жыхар Пінска — за мостам Троіцкім, дзе валодаў 1,5 прута зямлі[4].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мяркуючы па ўсім, Фёдар Калавур атрымаў адукацыю ў школе пры Лешчанскім манастыры або пры Пінскім замку. Ён асабіста складаў юрыдычныя акты, што сведчыць пра яго высокую пісьменнасць[5][няма ў крыніцы].
У грамаце 1517 года князь Фёдар Іванавіч Яраславіч з княгіняй Аленай выдаюць замуж Агрэнку Калавураўну, імаверна дачку Фёдара Ленкавіча[крыніца?], за баярына Венедыкта Фурсавіча з пяццю дворышчамі пасагу[6].
Калавур валодаў спадчынным («отчынным») маёнткам Нячатава. У 1521 годзе ён прадаў частку гэтых зямель («Літвінаўскую зямлю») падданаму каралевы Боны Арэсту Кігіру. У гэтым акце Фёдар пералічыў свае саслоўныя і службовыя абавязкі, якія ён быў абавязаны выконваць са сваімі людзьмі: земскую і ваенную службу, а таксама замкавыя работы. Да апошніх адносіліся будаўніцтва абарончых сцен (парканаў) і равоў Пінскага замка, а таксама ўтрыманне мастоў праз рэкі Ясельда і Піна на стратэгічна важным тракце з Пінска на Дубровіцу[7].
Ваенная служба
[правіць | правіць зыходнік]Калі на той час быў дастаткова дарослы, мог удзельнічаць у паходах супраць крымскіх татар, у прыватнасці ў бітве на рацэ Уж у 1503 годзе ў войску пінскага князя Фёдара Іванавіча Яраславіча. У 1528 годзе Фёдар Калавур быў унесены ў Попіс войска ВКЛ у складзе конных баяр Пінскага павета[8]. Апошняя згадка пра Фёдара адносіцца да Попісу войскаў ВКЛ 1567 года. У дакуменце пазначана, што Калавур «сам ужо вельмі стары і застаўся дома, выслаўшы замест сябе на службу сына з канём і ўзбраеннем (рагацінай)»[9].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Быў жанаты з Марыяй Калавур. Вядомыя двое яго сыноў:
- Іван — служыў у Сямёна Орды, набліжанага князя Канстанціна Астрожскага.
- Далмат — згадваецца ў перапісе войскаў ВКЛ 1567 года.
Таксама ў крыніцах таго часу згадваюцца баяры Апанас, Дзяніс і Сямён Калавуры, якія, верагодна, маглі быць братамі Фёдара.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Писцовая книга бывшего Пинского Староства составленная по повелению короля Сигизмунда Августа в 1561-1566 годах Л. Войною. — Вільня: Типография А. Н. Зака, 1874. — Т. 2. — С. 338.
- ↑ Ukraina Lithuanica: студії з історії Великого князівства Литовського. — Кіеў: Інстытут гісторыі Украіны НАН Украіны, 2019. — Т. 5. — С. 35.
- ↑ Ревизия пущ и переходов звериных в бывшем Великом Княжестве Литовском, составленная старостою мстибоговским Григорием Воловичем в 1559 году (руск.). — Вільня: Типография Губернского правления, 1867. — С. 130.
- ↑ Писцовая книга Пинского и Клецкого княжеств, составленная Пинским старостою Станиславом Хвальчевским в 1552—1555 гг. / Виленская археографическая комиссия. — Вільня: Типография А. Г. Сыркина, 1884. — С. 10.
- ↑ Писцовая книга бывшего Пинского Староства составленная по повелению короля Сигизмунда Августа в 1561-1566 годах Л. Войною. — Вільня: Типография А. Н. Зака, 1874. — Т. 2. — С. 338.
- ↑ Ревизия пущ и переходов звериных в бывшем Великом Княжестве Литовском с присовокуплением грамот и привилегий на входы в пущи и на земли, составленная Старостою Мстибоговским Григорием Богдановичем Воловичем в 1559 году с прибавлением другой актовой книги, содержащей в себе привилегии, данные дворянам и священникам Пинскаго повета, составленной в 1554 году. — Вільня: Типография Губернского правления, 1867. — С. 72. — 382 с. Архівавана 28 красавіка 2021 года.
- ↑ Писцовая книга бывшего Пинского Староства составленная по повелению короля Сигизмунда Августа в 1561-1566 годах Л. Войною. — Вільня: Типография А. Н. Зака, 1874. — Т. 2. — С. 338.
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. — Мінск: Беларуская навука, 2003. — С. 151.
- ↑ Русская историческая библиотека. Том 33. Литовская метрика. Отдел 1. Часть 3: Книги публичных дел. Переписи войска Литовского. — Петраград, 1915. — С. 1208, 1213.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Груша А. И. Традиция и её преодоление: Русь и Великое Княжество Литовское в XII — первой трети XVI в. — М.: Индрик, 2015.
- Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. — Мн.: Беларуская навука, 2003.