Фёдар Мацвеевіч Хлуднеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Мацвеевіч Хлудаў
Фёдор Матвеевич Хлудов
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1917(1917-06-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 студзеня 1944(1944-01-05) (26 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў артылерыя
Гады службы 19411944
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Фёдар Мацвеевіч Хлуднеў (19171944) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Фёдар Хлуднеў нарадзіўся 5 чэрвеня 1917 года ў вёсцы Жында 2-е (цяпер — Красначыкойскі раён Забайкальскага края). Пасля заканчэння трох класаў школы пражываў і працаваў на станцыі Хілок ў Чыцінскай вобласці. У маі 1941 года Хлуднеў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].

Да лістапада 1943 года чырвонаармеец Фёдар Хлуднеў быў гарматным нумарам 89-й цяжкай гаўбічнай артылерыйскай брыгады разбурэння 12-й артылерыйскай дывізіі 4-га артылерыйскага корпуса прарыву 65-й арміі Беларускага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. 18-19 лістапада 1943 года Хлуднеў, знаходзячыся на наглядальным пункце, кулямётным агнём адбіў тры нямецкія контратакі, сам два разы быў паранены, але працягваў змагацца[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 снежня 1943 года чырвонаармеец Фёдар Хлуднеў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Ордэн Леніна і медаль «Залатая Зорка» ён атрымаць не паспеў, бо памёр ад атрыманых раненняў 5 студзеня 1944 года. Пахаваны на вайсковых могілках горада Добруш Гомельскай вобласці Беларусі[1].

У гонар Хлуднева названы вуліцы ў Добрушы, Лінёвым Возеры і Хілку, усталяваны бюст у пасёлку Лінёва Возера Хілокскага раёна[1].

Зноскі

  1. а б в г Хлуднев Фёдор Матвеевич (руск.). AZ Library. Праверана 2014-9-16.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]