Фёдар Міхайлавіч Вяржбіцкі
| Фёдар Міхайлавіч Вяржбіцкі | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 19 мая 1846 |
| Дата смерці | 6 сакавіка 1919 (72 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Узнагароды | |
Фёдар Міхайлавіч Вяржбіцкі (1846—1916) — рускі архітэктар. Аўтар праекта тыпавой вайсковай царквы (1901), па якому на тэрыторыі Расіі было пабудавана 66 храмаў. Сярод іх — Свята-Дабравешчанская царква ў Лагунцах, Свята-Мікольская царква (Барнаул), Кафедральны сабор Святых Жонак-Міраносіц у Баку, Свята-Пакроўская царква ў Ерэване, Свята-Аляксандра-Неўская царква ў Тэрмезе (сумесна з Ф. У. Смірновым), Свята-Пакроўская царква ў Лібаве[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1846 годзе. Скончыў поўны курс навук у Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы са званнем архітэктарскага памочніка і правам на чын XII класа. Быў вызначаны на службу ў міністэрства ўнутраных спраў з 9 чэрвеня 1871 года, з адкамандзіраваннем для заняткаў у Тэхнічна-будаўнічы камітэт. Ужо 27 верасня таго ж года ён быў зацверджаны ў чыне губернскага сакратара; 13 чэрвеня 1872 года прызначаны малодшым інжынерам будаўнічага аддзялення Віленскага губернскага праўлення і на гэтай пасадзе знаходзіўся да 14 мая 1875 года.
Быў перайменаваны 15 сакавіка 1877 года ў грамадзянскія інжынеры.
З 31 студзеня 1891 года вызначаны ў Тэхнічна-будаўнічы камітэт Міністэрства ўнутраных спраў, а 11 жніўня таго ж года быў прызначаны тэхнікам ў канцылярыю камісіі па ўладкаванні казармаў.
З 22 верасня 1896 года — калежскі асэсар, з 6 снежня 1906 года — стацкі саветнік.
Памёр пасля 1916 года.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Столетие военного министерства. Указатель биографических сведений, архивных и литературных материалов, касающихся чинов общего состава по канцелярии военного министерства с 1802 до 1902 г. включительно. Кн. 2. — С. 675.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Памятники истории и культуры Псковской области
- Псковский биографический словарь. Под общ. ред. В. Н. Лещикова.
- Нарадзіліся 19 мая
- Нарадзіліся ў 1846 годзе
- Памерлі 6 сакавіка
- Памерлі ў 1919 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Выпускнікі Інстытута грамадзянскіх інжынераў
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Расійскай імперыі
- Архітэктары Санкт-Пецярбурга
- Архітэктары Расіі