Фёдар Міхайлавіч Смолаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Фёдар Смолаў
Fedor Smolov 2018.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Фёдар Міхайлавіч Смолаў
Нарадзіўся 9 лютага 1990(1990-02-09)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расія
Рост 187 см
Вага 80 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Іспанія Сельта
Нумар 9
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1997 — 2005 Расія СДЮШАР Сокал (Саратаў)
2005 — 2006 Расія Майстар-Сатурн (Ягор’еўск)
Клубная кар’ера*
2007 — 2015 Расія Дынама (Масква) 68 (3)
2010 — 2011   Нідэрланды Феенорд 11 (1)
2012 — 2013   Расія Анжы (Махачкала) 15 (0)
2014   Расія Анжы (Махачкала) 11 (2)
2014 — 2015   Расія Урал (Екацярынбург) 22 (8)
2015 — 2018 Расія Краснадар 75 (53)
2018 — Расія Лакаматыў (Масква) 36 (9)
2020 —   Іспанія Сельта 1 (0)
Нацыянальная зборная**
2006 — 2007 Расія Расія (да 17) 11 (5)
2008 Расія Расія (да 19) 5 (3)
2008 — 2013 Расія Расія (да 21) 32 (16)
2012 — Расія Расія 39 (14)
Дзяржаўныя ўзнагароды
Ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
Заслужаны майстар спорту Расіі

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 лютага 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 лютага 2020.

Фёдар Міха́йлавіч Смо́лаў (руск.: Фёдор Михайлович Смолов; нар. 9 лютага 1990, Саратаў, СССР) — расійскі футбаліст, нападнік іспанскага клуба «Сельта» (у арэндзе з маскоўскага «Лакаматыва») і нацыянальнай зборнай Расіі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Дынама»[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 9 лютага 1990 года ў Саратаве. Выхаванец саратаўскага СДЮСШАР «Сокал»[2]. У 2006 годзе падпісаў з маскоўскім «Дынама» першы прафесійны кантракт. У расійскай Прэм’ер-лізе дэбютаваў у сезоне 2007, у гульні супраць «Прамень-Энергіі». 27 верасня 2008 года ў матчы супраць самарскага клуба «Крылы Саветаў», Фёдар забіў свой першы гол за «Дынама» ў чэмпіянаце Расіі[3].

14 ліпеня 2010 года перайшоў на правах арэнды ў нідэрландскі «Феенорд»[4][5]. У чэмпіянаце Нідэрландаў дэбютаваў 8 жніўня ў матчы супраць «Утрэхт», які завяршыўся хатняй перамогай «Феенорда» з лікам 3:1[6]. У 11 матчах чэмпіянату Смолаў забіў адзін гол (у вароты клуба «Вітэс»)[7].

У маі 2011 года, пасля вяртання з «Феенорда», Смолаў забівае ў матчах супраць «Краснадара»[8], нальчыкскага «Спартака»[9], у абодвух выпадках яго галы становяцца вырашальнымі і дапамагаюць «бел-блакітным» перамагчы.

Смолаў у складзе «Анжы»

У ліпені 2012 года Фёдар перайшоў у «Анжы» на правах арэнды. 19 ліпеня ў паядынку супраць венгерскага «Гонведа» ў рамках кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы Смолаў дэбютаваў за новую каманду[10]. 22 ліпеня ў сустрэчы з краснадарскай «Кубанню» адбыўся дэбют нападніка за «Анжы» ў чэмпіянаце Расіі[11]. 2 жніўня 2012 года ў матчы кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы супраць «Вітэса», Смолаў забіў вырашальны гол, які дазволіў яго камандзе перамагчы 2:0.

У кастрычніку 2012 года прэзідэнт маскоўскага «Дынама» Генадзь Салаўёў пацвердзіў інфармацыю, якая з’явілася ў СМІ, аб тым, што бела-блакітныя збіраюцца вярнуць Фёдара Смолава з арэнды ў «Анжы»[12]. Аднак у сярэдзіне студзеня стала вядома, што Смолаў застанецца ў «Анжы» да канца сезона 2012/13[13]. Сваё выступленне за махачкалінскі клуб ігрок Смолаў ацаніў як станоўчае[14].

Правёўшы ўсяго паўгады ў «Дынама», 28 студзеня 2014 года Смолаў у другі раз перайшоў у «Анжы» на правах арэнды[15] з магчымасцю гуляць супраць свайго асноўнага клуба[16]. 6 красавіка 2014 года ў матчы «Анжы»—"Дынама" (4:0) Смолаў перапыніў сваю безгалявую серыю, якая доўжылася 1775 хвілін[17].

1 верасня 2014 года Смолаў зноў быў аддадзены ў арэнду — на гэты раз у екацярынбургскі «Урал»[18], пагадзіўшыся на паніжэнне зарплаты больш чым у 2,5 разы[19]. Забіўшы 2 галы і аддаўшы галявую перадачу, Смолаў быў прызнаны балельшчыкамі «Урала» найлепшым іграком каманды ў верасні[20]. 31 мая 2014 года скончыўся тэрмін арэнды Смолава ў «Урале», а 1 чэрвеня — тэрмін кантракту з «Дынама», у сувязі з чым Смолаў не змог прыняць удзел у стыкавых матчах «Урала».

«Краснадар»[правіць | правіць зыходнік]

2 чэрвеня 2015 года падпісаў кантракт[21] тэрмінам на 4 гады з футбольным клубам «Краснадар». 6 жніўня 2015 года ў матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы з браціслаўскім «Слованам» забіў пенальці[22] за «Краснадар», а 10 жніўня ў дэрбі з «Кубанню» забіў з гульні[23] ў Чэмпіянаце Расіі, пры гэтым абодва галы былі забітыя ў кампенсаваны час другога тайма і абодва выратавалі «Краснадар» ад паразы.

Стаў з 20 галамі лепшым бамбардзірам расійскага чэмпіянату ў сезоне 2015/16. У наступным сезоне ў гульнях расійскага першынства забіў 18 галоў, але і гэтага хапіла, каб другі раз запар стаць самым эфектыўным форвардам турніру.

«Лакаматыў»[правіць | правіць зыходнік]

9 жніўня 2018 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў». Сума трансферу склала 9 млн €, кантракт разлічаны на 4 гады з заробкам 3 млн €[24].

У студзені 2020 года быў аддадзены ў арэнду іспанскай «Сельце» да канца сезона 2019/20[25].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе дэбютаваў у складзе юнацкай зборнай Расіі, прыняў удзел у 16 гульнях на юнацкім узроўні, адзначыўшыся 8 забітымі галамі.

На працягу 2008—2013 гадоў прыцягваўся ў склад маладзёжнай зборнай Расіі. У студзені 2008 года Смолаў перамог у складзе моладзевай зборнай Расіі на мемарыяле Гранаткіна, стаўшы найлепшым бамбардзірам турніру.

12 кастрычніка 2012 года ў першым стыкавым матчы за выхад на маладзёжны чэмпіянат Еўропы супраць маладзёжнай зборнай Чэхіі Смолаў забіў два галы і дапамог сваёй камандзе атрымаць перамогу, 2:0[26]. У другім матчы ён на 6-й хвіліне рэалізаваў пенальці ў вароты Чэхіі, гульня завяршылася нічыёй 2:2, што дазволіла зборнай Расіі выйсці на маладзёжны чэмпіянат Еўропы, куды паехаў і Смолаў. Усяго на маладзёжным узроўні адгуляў у 27 афіцыйных матчах, забіў 14 галоў.

14 лістапада 2012 года ў матчы супраць зборнай ЗША (2:2) дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Расіі, дзе ён, выйшаўшы ў стартавым складзе, на 9-й хвіліне адкрыў лік[27]. Гэты гол стаў самым хуткім голам пасля выхаду на поле дэбютантаў зборнай Расіі, а таксама адзіным забітым пачаткоўцам зборнай у першым тайме дэбютнага матча[28]. У гэтым жа эпізодзе Фёдар атрымаў траўму і не змог працягнуць матч. 7 чэрвеня 2013 года дэбютаваў у афіцыйным матчы за зборную. Фёдар з’явіўся на полі на 68-й хвіліне замест Аляксандра Кержакова ў гасцявым матчы са зборнай Партугаліі (0:1).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Камандныя[правіць | правіць зыходнік]

Дынама (Масква)

Анжы

Лакаматыў (Масква)

Расія (мал.)

Асабістыя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Fedor Smolov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Фёдар Смолаў (руск.) . Газета.Ru. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012.
  3. Крылы Саветаў — Дынама Масква 3:3
  4. Смолаў аддадзены ў арэнду «Феенорду» (руск.) . fcdynamo.ru. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2010. Праверана 31 снежня 2016.
  5. Smolov op. uitleenbasis naar Feyenoord (гал.) . Feyenoord. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012.
  6. Feyenoord— FC Utrecht 3:1 (гал.) . Voetbal International. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012.
  7. Smolov heeft laatste duel voor Feyenoord gespeeld. (гал.) . «Voetbal International». Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012. Праверана 31 снежня 2010.
  8. Краснадар — Дынама 0:1
  9. Спартак-Нальчык — Дынама-Мінск 2:3
  10. Анжы — Гонвед 1:0
  11. Анжы — Кубань 2:1
  12. «Дынама» мае намер вярнуць Фёдара Смолава з арэнды ў «Анжы» rusfootball.info 28 кастрычніка 2012 г.
  13. Смолаў застанецца ў «Анжы» да канца сезона sovsport.ru 13 студзеня 2013
  14. Смолаў: атрымаў вялікае задавальненне, правёўшы год у «Анжы»
  15. Фёдар Смолаў — у «Анжы»
  16. Смолаў мае права згуляць супраць «Дынама»
  17. Фёдар Смолаў перапыніў сваю безгалявую серыю даўжынёй у 1775 хвілін
  18. Нападаючы ФК"Дынама" Фёдар Смолаў перайшоў у «Урал» на правах арэнды
  19. Агент Смолава: «Фёдар пайшоў у арэнду ў „Урал“, пагадзіўшыся на паніжэнне зарплаты больш чым у 2,5 разы»
  20. Балельшчыкі «Урала» прызналі Смолава найлепшым іграком каманды ў верасні (руск.) 
  21. Смолаў падпісаў кантракт з «Краснадарам» на чатыры года
  22. Смолаў забіў свой першы гол за «Краснадар»
  23. «Краснадар» — «Кубань»: гол Смолава ў вароты «Кубані»
  24. «Лакаматыў» абвясціў аб трансферы Смолава
  25. «Локомотив» и «Сельта» подтвердили переход Смолова
  26. Еўра-2013 (U-21). Кваліфікацыя. Плэй-оф. Першы матч. Расія ўзяла верх над Чэхіяй
  27. Таварыскі матч. Зборная Расіі згуляла ўнічыю з ЗША
  28. Смолаў устанавіў рэкорд для пачаткоўцаў зборнай Расіі , Спорт-Экспрэс, news.sport-express.ru (2012-11-14). Праверана 15 лістапада 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]