Фёдар Міхайлавіч Сінічкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фёдар Міхайлавіч Сінічкін
руск.: Фёдор Михайлович Синичкин
Дата нараджэння 27 снежня 1901(1901-12-27)
Месца нараджэння сяло Гаўрылаўка, Самарская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 17 ліпеня 1962(1962-07-17) (60 гадоў)
Месца смерці Слонім, Гродзенская вобласць
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў бранетанкавыя войскі, партызаны
Гады службы 19191945
Званне капітан
Камандаваў партызанская брыгада імя Леніна, партызанская брыгада імя С. М. Кірава
Бітвы/войны грамадзянская вайна, савецка-фінляндская вайна, Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі
медалі

Фёдар Міхайлавіч Сіні́чкін (руск.: Фёдор Михайлович Синичкин; 27 снежня 1901, Самарская губерня17 ліпеня 1962, Слонім) — удзельнік грамадзянскай і савецка-фінляндскай войнаў, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ф. М. Сінічкін нарадзіўся ў сяле Гаўрылаўка (зараз у Самарскай вобласці Расіі). Скончыў 6 класаў школы. У Чырвонай Арміі з 1919 года. У час грамадзянскай вайны ўдзельнічаў у баях супраць войскаў генерала Юдзеніча ў раёне Петраграда. У 1926 годзе ўступіў у ВКП(б). У 1920—1930-х гг. праходзіў службу ў розных частках. Скончыў Ленінградскую пяхотную школу ў 1928 годзе, курсы ўдасканалення каманднага саставу ў 1935 годзе. Быў узнагароджаны медалём «20 гадоў РСЧА».

У час савецка-фінляндскай вайны Ф. М. Сінічкін камандаваў аўтамабільнай ротай у складзе танкавай брыгады . Вызначыўся ў баявых дзеяннях на Карэйскім перашыйку і быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баявых дзеяннях з чэрвеня 1941 г. у раёне горада Беласток, трапіў у акружэнне. У жніўні 1941 г. Ф. Сінічкін у Налібоцкай пушчы стварыў партызанскую групу. Са снежня 1942 г. па май 1943 г. і са снежня 1943 па чэрвень 1944 г. камандаваў партызанскай брыгадай імя Леніна (Ленінская), у чэрвені—кастрычніку 1943 г. партызанскай брыгадай імя С. М. Кірава на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці.

З 1945 г. капітан Ф. М. Сінічкін у запасе. Жыў і працаваў на дзяржаўных пасадах у горадзе Слонім Гродзенскай вобласці БССР. Памёр 17 ліпеня 1962 г. пахаваны ў Слоніме.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Імем Ф. М. Сінічкіна названыя вуліца і завулак у Слоніме.
  • Мемарыяльная дошка на вуліцы Сінічкіна ў Слоніме.
  • Да 60-годдзя вызвалення Беларусі былі выпушчаны паштовы канверты з партрэтамі Герояў Савецкага Саюза. У ліку іншых канверт з партрэтам Ф. М. Сінічкіна[1].

Зноскі

  1. Хроника Победы (руск.)  // Праект БЕЛТА

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 401. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе. — Мн.: Беларусь, 2009. — С. 75—76. — 271 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0836-4.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]