Фёдар Пятровіч Гааз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фёдар Пятровіч Гааз
ням.: Friedrich-Joseph Haass
Haass.jpg
Дата нараджэння 10 жніўня 1780(1780-08-10)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 (28) жніўня 1853[2][1] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці урач
Навуковая сфера медыцына
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святога Уладзіміра
Commons-logo.svg Фёдар Пятровіч Гааз на Вікісховішчы

Фёдар Пятровіч Гааз сапр. Фрыдрых-Ёзаф Гааз (24 жніўня (4 верасня) 1780, Бад-Мюнстэрайфэль, змля Паўночны Рэйн-Вестфалія, Германія16 (28) жніўня 1853, Масква) — доктар, філантроп, вядомы як «святы доктар».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў прускай каталіцкай сям’і. Вывучаў германістыку, філасофію і медыцыну ў Енскім і Гётынгенскім універсітэтах, медыцынскую практыку пачынаў у Вене.

З 1806 года жыў у Расіі, падчас вайны з Напалеонам быў хірургам у расійскім войску. З

1813 года жыў і працаваў у Маскве, дзе прысвяціў сваё жыццё, каб палегчыць долю зняволеных і ссыльных. Ён імкнуўся да паляпшэння жыцця вязняў: дамогся таго, каб ад кайданаў вызвалялі старых і хворых, дзякуючы яму перастаў выкарыстоўвацца жалезны прут, да якога прыкоўвалі па 12 ссыльных, якіх гналі на катаргу ў Сібір, было адменена галенне паловы галавы ў жанчын. Па ягонай ініцыятыве быў адчынены турэмны шпіталь і школа для дзяцей арыштантаў. Прымаў і забяспечваў лекамі бедных пацыентаў.

Памёр 28 жніўня 1853 года, пахаваны на Увядзенскіх могілках у Маскве. На пахаванне «святога доктара» сабраўся 20-тысячны натоўп[5].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118544063 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118544063 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118544063 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Ці ўжо абвешчаны святым «святы доктар» Гааз?