Фёдар Пятровіч Котчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Пятровіч Котчанка
Дата нараджэння 15 мая 1918(1918-05-15)
Месца нараджэння в. Смакава Віцебскага раёна Віцебскай вобласці
Дата смерці 17 ліпеня 1995(1995-07-17) (77 гадоў)
Месца смерці Гомель
Месца пахавання
Месца працы
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Род войскаў партызаны
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фёдар Пятровіч Котчанка (15 мая 1918, вёска Смакава, Віцебскі раён — 17 ліпеня 1995, Гомель) — Герой Савецкага Саюза (01.01.1944[1]).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гомельскі аўтадарожны тэхнікум, з 1937 года працаваў на Гомельскім аўтарамонтным заводзе. У час Вялікай Айчыннай вайны з 15.08.1941 года ў партызанскім атрадзе «Бальшавік» — камандзір падрыўной групы. Група падрыўнікоў на чале з Ф. П. Котчанкам пусціла пад адхон 10 эшалонаў і браняпоезд праціўніка, удзельнічала ў разгроме варожых гарнізонаў.

Пасля вайны Ф. П. Котчанка працаваў дырэктарам прамкамбіната Гомельскага райспажыўсаюза. У 1960 годзе скончыў Гомельскі кааператыўны тэхнікум. Памёр 17 ліпеня 1995 года. Пахаваны ў Гомелі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем Ф. П. Котчанкі названа вуліца ў г. п. Сураж[2].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам» от 1 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 6 января (№ 1 (261)). — С. 1
  2. Солдатова, Н. В Сураже имя Героя носит улица / Н. Солдатова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). — 2008. — 17 мая. — С. 2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Котчанка Фёдар Пятровіч // Памяць: Віцебскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. У. І. Мезенцаў; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004. — С. 339.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 435. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
  • Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Фёдар Пятровіч Котчанка на сайце «Героі краіны»