Фёдар Сцяфанавіч Кісялёў
Фёдар Сцяфанавіч Кісялёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 верасня 1946 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 верасня 2019 (72 гады) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Узнагароды |
Фёдар Сцяфанавіч Кісялёў (нар. 15 верасня 1946, в. Іванава Слабада, Клімавіцкі раён — 10 верасня 2019[1], Магілёў) — беларускі графік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (мастацка – графічны факультэт) у 1971. Вучыўся ў Ф. Гумена і А. Някрасава.
Выкладаў У Магілёўскім каледжы мастацтваў (1988—2016). Удзельнік мастацкіх выставак з 1969.
Сябра Саюза мастакоў БССР з 1978.
Персанальная выстаўка твораў Фёдара Кісялёва адбылася ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь з 16 жніўня па 22 верасня 2019[2].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Працаваў у станковай графіцы пераважна ў тэхніцы акварэлі ў жанры пейзажа і нацюрморта.
Сярод твораў «Азёрная балада» (2015), «Рытмы Лаўсанбуда» (1978), «Поры года» (1980), работы «Браслаўшчына», «Вартавыя неба» (1973), «Начная змена» (1974), «Проня. Берагі памятаюць», «Мантажнікі» (1975), «Новая лодка», «У краі азёрным», «Бэз» (1976), «Хлеб, мед», «Зямля рэчыцкая» (1979), «Ляўкі. Дарога да паэта» (1982) і іншыя.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Міністэрстве культуры Расіі, Ульянаўскім мастацкім музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі, іншых музеях горада Магілёва і вобласці, Дзяржаўных установах Польшчы, Францыі, Германіі і ў прыватных зборах многіх краін свету.
Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль Францыска Скарыны (2017)[3].
- Дыпламант Міжнароднага пленэра 1998 года
Зноскі
- ↑ Спачуванні Беларускага Саюза мастакоў
- ↑ «Акварэльная элегія» Фёдара Кісялёва
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 373 «Аб узнагароджанні». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (10 кастрычніка 2017).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кісялёў Фёдар Сцяфанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. С. 295
- Кісялёў Фёдар Сцяфанавіч // Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Мн .: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 261. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- Кісялёў Фёдар Сцяфанавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т.3 . Карчма — Найгрыш. — Мн.: БелСэ, 1986. — С. 60
- Кісялёў Фёдар Сцяфанавіч // БД "Беларусь у падзеях i асобах"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Акварэльная элегія // «Культура» № 2 (299) 01.02.2008 - 29.02.2008
- Палітра школы акварэлі // «Культура» № 7 (1030) 18.02.2012 - 25.02.2012
- Нарадзіліся 15 верасня
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Клімавіцкім раёне
- Памерлі 10 верасня
- Памерлі ў 2019 годзе
- Памерлі ў Магілёве
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Графікі Беларусі
- Члены Саюза мастакоў Беларусі
- Мастакі Беларусі