Фёдар Фёдаравіч Архіпенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Фёдаравіч Архіпенка
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1921(1921-10-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 снежня 2012(2012-12-28) (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 19381959
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Фёдар Фёдаравіч Архіпенка (30 кастрычніка 1921, в. Аўсімавічы, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Фёдар Архіпенка нарадзіўся 30 кастрычніка 1921 года ў вёсцы Аўсімавічы Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1938 годзе ён скончыў сярэднюю школу і аэраклуб. У тым жа годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1940 годзе ён скончыў ваенную авіяцыйную школу ў Адэсе[1].

З чэрвеня 1941 года — на Паўднёва-Заходнем, Заходнем, Бранскім, Сталінградскім, Варонежскім, 2-м і 1-м Украінскім франтах Вялікай Айчыннай вайны[2]. Да чэрвеня 1942 года ваяваў у складзе 17-га знішчальнага авіяцыйнага палка, з ліпеня 1942 года па кастрычнік 1943 года — у складзе 508-га знішчальнага авіяцыйнага палка. З кастрычніка 1943 да канца вайны ваяваў у складзе 129-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка[1].

Удзельнічаў у баях за Украіну, Сталінградскай і Курскай бітвах, бітве за Днепр, вызваленні Малдовы, Румыніі, Польшчы, Чэхаславакіі, бітвах у Германіі[2]. У 1944 годзе ўступіў у ВКП(б). За гады вайны Архіпенка здзейсніў агулам 467 баявых вылетаў[2] (205 — на самалётах «И-153», «ЛаГГ-3» і «Як-1», 69 — на самалётах «Як-7б», 163 — на «Bell P-39 Airacobra». Удзельнічаў у больш чым 30 штурмавых нападах і 102 паветраных баях[2], у якіх асабіста збіў 30 і ў групе — 14 самалётаў суперніка[2], пры гэтым самалёт Архіпенка збіты ні разу не быў[1].

Да канца вайны ў 1945 годзе гвардыі маёр Архіпенка быў памочнікам камандзіра 129-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка 22-й гвардзейскай знішчальнай авіяцыйнай дывізіі 2-й паветранай арміі 1-га Украінскага фронту[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1945 гвардыі маёр Фёдар Архіпенка быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» пад нумарам 4820[1].

Пасля заканчэння вайны Архіпенка скончыў курсы, пасля якіх у 1946 годзе стаў слухачом Монінскай Ваенна-паветранай акадэміі. Разам з ім вучылася больш за 100 Герояў Савецкага Саюза. З пачатку 1950-х гадоў, асвоіўшы рэактыўныя самалёты, лётаў на «МіГ-15», «МіГ-17», «МіГ-21». Падчас аднаго з трэніровачных палётаў атрымаў цяжкую траўму пасля таго, як з самалёта быў сарваны ліхтар, але здолеў пасадзіць пашкоджаную машыну[1].

У 1959 годзе ў званні палкоўніка Архіпенка быў звольнены ў запас[2]. У 1968 годзе Архіпенка скончыў Маскоўскі інжынерна-эканамічны інстытут. Працаваў намеснікам кіраўніка трэстам «Масаблоргтэхстрой». У цяперашні час на пенсіі, жыве ў Маскве[1].

Таксама ўзнагароджаны чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, ордэнам Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].

23 студзеня 2008 года, прыблізна ў 13 гадзін, дзве махляркі, прадставіўшыся сацработніцамі, якія абменваюць медыцынскія полісы для набыцця па льготных цэнах лекавых сродкаў для ветэранаў, прыйшлі да ветэрана. Пакуль адна з іх адцягвала ўвагу Архіпенка і яго жонкі, другая выкрала з кватэры буйную суму грошай, залаты гадзіннік з дарчым надпісам ад ЦК КПСС і Урада СССР, медаль «Залатая Зорка» і ювелірныя вырабы[3].

У красавіку таго ж года ў ходзе аператыўна-следчых мерапрыемстваў супрацоўнікам праваахоўных органаў атрымалася знайсці медаль «Залатая Зорка» і вярнуць ветэрану, аднак затрымаць злачынцаў у іх не атрымалася[4].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Фёдар Фёдаравіч Архіпенка на сайце «Героі краіны»
  2. а б в г д е Архипенко Фёдор Фёдорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 31. — 737 с..
  3. Владимир Гондусов.. Не стесняйтесь быть начеку! (руск.)(недаступная спасылка). [1]. Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2012. Праверана 2012-2-5.
  4. Милиционеры разыскали Золотую Звезду Героя, похищенную у ветерана ВОВ (руск.)(недаступная спасылка). [2] (26 апреля 2008). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2013. Праверана 2012-2-5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архі́пенка Фёдар Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 526—527. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Всем смертям назло — Москва: Знание, 2000.
  • Герои Советского Союза — могилевчане. — Минск, 1965.
  • Герои Советского Союза. Краткий биографический словарь. Том 1. — М.: Воениз., 1987.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382