Фёдар Храптовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Храптовіч
Герб «Адрованж»
Герб «Адрованж»
4-ы Земскі падскарбі літоўскі
1501 — 1508
Папярэднік Андрэй Аляксандравіч Солтан
Пераемнік Богуш Міхал Багавіцінавіч

Смерць каля 1527
Род Храптовічы
Бацька Багдан Храптовіч
Жонка Марыя
Дзеці Юрый, Алена

Фёдар Храптовіч, Федзька Храптовіч (? — каля 1527) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, земскі падскарбі літоўскі (15011508).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Разам са сваімі братамі быў адным з уплывовых дзеячаў скарбу ВКЛ на мяжы XV і XVI стагоддзяў . Пасля свайго брата Івана Літавора стаў дворным літоўскім падскарбіем (дакладная дата атрымання пасады невядома, упершыню згадваецца з гэтым тытулам у верасні 1494). У 1501 стаў падскарбім земскім. Быў таксама намеснікам беліцкім (згадваецца ў 1502), берасцейскім (1507) і астрынскім (15071509). У 1508 прымаў удзел у мяцежы Глінскіх, за што быў пазбаўлены пасад і зняволены (1509—1511). Пасля вызвалення не вярнуў пасад і перастаў уваходзіць у эліту ВКЛ.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік роду Храптовічаў герба «Адрованж», сын Багдана і яго другой невядомай жонкі. Меў братоў Івана Літавора, Марціна і Васіля.

Яго жонкай была Марыя з невядомага роду. Меў дачку Алену, жонку князя Фёдара Чацвярцінскага, і сына Юрыя, які пазней стаў праваслаўным полацкім архіепіскапам пад імем Германа.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]