Фёдар Якаўлевіч Юзэфовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Якаўлевіч Юзэфовіч
Месца нараджэння
Дата смерці 1 чэрвеня 1863(1863-06-01)
Месца смерці
Месца пахавання
Магіла Фёдара Юзэфовіча

Фёдар Якаўлевіч Юзэфовіч (паміж 1825 і 1827, Целяханы, Пінскі павет — 1 чэрвеня 1863, Вялікая Гаць, Пінскі павет) — праваслаўны царкоўны святар, забіты паўстанцамі падчас паўстання 1863—1864 гадоў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і святара. У 1847 скончыў Пінскае духоўнае вучылішча, служыў на пасадах панамара і псаломшчыка ў храмах Мінскага павета. 25 сакавіка 1861 года прызначаны псаломшчыкам у царкве сяла Святая Воля.

У пачатку паўстання 1863—1864 гадоў паводле некаторых дадзеных[1] удзельнічаў у атрадах самаабароны, створаных беларускімі сялянамі супраць паўстанцаў, але ці праўдзівыя гэтыя звесткі невядома.

1 чэрвеня 1863 года ў дом Юзэфовіча ў сяле Вялікая Гаць прыйшлі два чалавекі і, прадставіўшыся падарожнікамі, папрасілі паесці. Тым часам у сяло ўвайшоў атрад паўстанцаў колькасцю каля 200 чалавек. Госці, якія аказаліся паўстанцамі, пад пагрозай рэвальвера адвялі Юзэфовіча ў карчму, дзе над ім пачлі здзеквацца і аб’явілі аб хуткай казні[2]. Пад канвоем Фёдар быў адведзены к мясцоваму святару айцу Мікалаю Лукічу Стаяновічу для прычасця і споведзі. Святар адмовіўся ўзяць грошы «за працу» і прасіў, каб Фёдара пашкадавалі.

Але паўстанцы павесілі Фёдара Юзэфовіча на вярбе ля яго дома на вачах ва ўсёй сям’і — бацькі, жонкі і дзяцей. Паводле ўспамінаў сына, вяроўка не шчыльна ахапіла шыю, і Фёдар здолеў схапіцца за дрэва і аслабіць пятлю. Убачыўшы гэта, паўстанцы пацягнулі яго за ногі ўніз, забіўшы яго канчаткова[1].

Да цела павешанага была прыстаўлена ахова, каб перашкодзіць яго зняць. Пасля казні паўстанцы разрабавалі маёнтак святара — бацькі Юзэфовіча. Пасля яны ўзялі айца Мікалая Стаяновіча і адвезлі яго ў лес з намерам таксама павесіць, але Мікалая выратаваў нечакана сустрэўшыйся паўстанцам знаёмы памешчык. Тады, пасля здзекаў, Мікалай быў адпушчаны.

Фёдар Юзэфовіч быў пахаваны на мясцовых могілках. Пасля яго смерці засталося пяць сірот: Аляксей (11 гадоў), Мікалай (5 гадоў), Ганна (4 гады), Марыя (1 год). На магіле Юзэфовіча быў усталяваны вялікі драўляны крыж, які пазней змянілі на каменны.[3]

Зноскі

  1. а б Скрынченко Д. Ф. Я. Юзефович (повешен поляками 1 июня 1863 г.) // Минские епархиальные ведомости. — 1909. — № 11. — С. 273.
  2. О мученической смерти дьячка Фодора Иозефовича Минской губернии, Пинского уезда, Святовольского прихода. Со слов вдовы замученного Домны Иозефовичевой / Три мученические кончины // День. — 1863. — № 29. — С. 11.
  3. Щеглов…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Коялович М. О. Чтения по истории Западной России. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — 480 с.
  • Утрата С., диакон. Восстание 1863—1864 гг. и церковная жизнь в Белоруссии (кандидат. дис.). — Жировичи, 2000.
  • Щеглов Г. Э. Год 1863: забытые страницы. — 2-е изд., доп. — М.: Братство в честь Святого Архистратига Михаила в г. Минске Минской епархии Белорусской Православной Церкви, 2007. — 98 с.