Фігуркі сланоў (Брытанскі музей)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фігуркі сланоў у стылі какіемон. XVII стагоддзе
англ.: Kakiemon elephants
Матэрыял фарфор
Тэхніка какіемон
Брытанскі музей
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фігуркі сланоў у стылі какіемон  — пара сланоў з японскага фарфору  (англ.) XVII стагоддзя, якія захоўваюцца ў Брытанскім музеі. Яны былі зробленыя адной з ганчарных майстэрняў, што працавалі ў стылі какіемон  (англ.), стварылі першыя ўзоры эмаліраванага фарфору ў Японіі[1] і экспартавалі іх на пачатку дзейнасці галандскай Ост-Індскай кампаніі. Гэтыя фігуры, як мяркуюць, былі зробленыя паміж 1660 і 1690 у стылі, вядомым як какіемон. Яны былі зробленыя каля пасёлка Арыта  (руск.) на японскім востраве Кюсю ў той час, калі сланы яшчэ не былі заўважаныя ў Японіі[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вобраз фігур заснаваны ў цэлым на знешнім выглядзе азіяцкіх сланоў, але трохі адрозніваецца ў некаторых дэталях. Як і Насарог Дзюрэра  (руск.) гэта мастацкі твор, заснаваны на найлепшай наяўнай інфармацыі. Мастакі, якія зрабілі гэтыя фігуры, ніколі не бачылі сапраўднага слана, ім даводзілася працаваць з чарцяжамі і эскізамі; магчыма, з будыйскіх крыніц[3]. Сланы зроблены з эмаліраванага фарфору, гэта была новая тэхналогія ў Японіі (і невядомая ў Еўропе) на той час, калі яны былі зробленыя. Кожны слон складае 35,5 см у вышыню, 44 см даўжынёй і 14,5 см шырынёй. Роспіс па белай паліве, якая называецца нігашыдэ, быў распрацаваны ў японскай кераміцы ў сямнаццатым стагоддзі[4]. Нігашыдэ славіцца сваёй бялізной і названы ў гонар асадку, які застаецца пасля мыцця рысу[5]. Белы фон размаляваны дадаткова яркай каляровай палівай чырвонага, зялёнага, жоўтага і сіняга колераў[2].

Правенанс[правіць | правіць зыходнік]

Адзін са сланоў

Гэты від керамікі паходзіць ад ганчарнай майстэрні Сакаіда Какіемона  (англ.), які жыў з 1596 па 1666. Ён працаваў з Хігасідзіма Такуемонам, каб стварыць гэты цяпер традыцыйны выгляд посуду, што быў скапіяваны і іншымі майстэрнямі ў гэтым раёне. Нашчадкі Какіемона працягнулі выкарыстоўваць гэты стыль фарфору, але ён выйшаў з ужывання і быў адроджаны нашчадкам майстра ў дванаццатым пакаленні Сакаіда Шыбанасуке[1]. Вырабы ў стылі какіемон экспартаваліся ў Еўропу галандскай Ост-Індскай кампаніяй праз парты Імары  (руск.) і Амстэрдам. Гэта быў важны тавар у пачатку гандлю паміж дзяржавамі. Англія спрабавала стварыць «фабрыку» (гэта значыць гандлёвы пост) у Японіі ў 1613 годзе ў адпаведнасці з пагадненнем паміж каралём Якавам I і сёгунам Такугава Хідэтада  (руск.), але ініцыятыва была закінута ў 1623 годзе.

Сланы цяпер знаходзяцца ў Брытанскім музеі як частка калекцыі, падоранай сэрам Гары Гарнерам  (англ.).

Гісторыя свету ў 100 прадметах[правіць | правіць зыходнік]

Гэтая скульптура была згадана ў серыі радыё-праграм «Гісторыя свету ў 100 аб'ектах  (руск.)», што пачалася ў 2010 годзе як вынік супрацоўніцтва паміж BBC і Брытанскім музеем[6].

Зноскі

  1. а б Japan: Its History, Arts and Literature.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2011. Праверана 17 студзеня 2017.
  2. а б Kakiemon elephants Архівавана 5 чэрвеня 2010., British Museum, accessed 6 September 2010
  3. Object of the Month November Архівавана 24 ліпеня 2011., Groningen Museum, accessed 6 September 2010
  4. Japan encyclopedia by Louis Frédéric p.455, accessed 6 September 2010
  5. Kakiemon Sakaida, ExploreJapaneseCeramics, accessed 7 September 2010
  6. A History of the World in 100 Objects, BBC. accessed 5 September 2010