Фідэны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Central Italian Ancient Peoples.jpg

Фідэны (лац.: Fidēnae) — старажытны горад Сабінскай вобласці, які ляжаў на паўночным усходзе ад Рыма, паміж Тыбрам і Аніенім, на высокай і непрыступнай гары. Насельніцтва Фідэны было, відаць, змяшанае з сабінян, этрускаў і лацінян. У 437 годзе да н.э. Фідэны далучыліся да Веяў. Праз два гады горад быў узяты рымлянамі і спустошаны. Пры Тыберыі ў Фідэнах разваліўся спехам выбудаваны драўляны тэатр, пры чым загінула 20 000 (паводле Тацыта — 50 000) чалавек.

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).


Шаблон:Этрускі