Перайсці да зместу

Фізіка-матэматычны факультэт БДПУ імя М. Танка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фізіка-матэматычны факультэт
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка
Ранейшыя назвы З 1974 па 2015 быў падзелены на матэматычны і фізічны.
Заснаваны 1947, 2015
Дэкан Аляксандр Аляксандравіч Францкевіч
Месцазнаходжанне  Беларусь, Мінск, вул. Савецкая, 18К2
fmf.bspu.by

Фізіка-матэматычны факультэт БДПУ імя М. Танка — структурнае падраздзяленне БДПУ імя М. Танка.

Развіццё народнай адукацыі ў БССР ў 1940-х гадах паказала вострую неабходнасць арганізацыі падрыхтоўкі выкладчыкаў фізікі і матэматыкі. У сувязі з гэтым кіраўніцтвам рэспублікі было прынятае рашэнне: стварыць у Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага фізіка-матэматычны факультэт з аддзяленнямі фізікі і матэматыкі. У 1946 годзе быў ажыццёўлены першы набор студэнтаў (24 чалавекі) на гэтыя аддзяленні, якія спачатку існавалі ў складзе педагагічнага факультэта, для падрыхтоўкі настаўнікаў фізіка-матэматычнага профілю. У снежні гэтага ж года была створана кафедра фізікі і матэматыкі (першы загадчык — дацэнт А. Х. Турэцкі).

Фізіка-матэматычны факультэт арганізацыйна вылучыўся ў самастойны ў жніўні 1947 года, у 1950 годзе зрабіў свой першы выпуск: скончылі факультэт 22 чалавекі (15 — аддзяленне матэматыкі і 7 — аддзяленне фізікі).

У жніўні 1974 года ў адпаведнасці з рэкамендацыямі дзяржінспекцыі Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР пастановай Вучонай рады ў адпаведнасці з загадам рэктара інстытута на базе фізіка-матэматычнага факультэта былі створаны два самастойныя факультэты: матэматычны і фізічны.[1]

У 2015 годзе матэматычны і фізічны факультэты былі аб’яднаныя ў фізіка-матэматычны факультэт.

Напрамкі навучання

[правіць | правіць зыходнік]
  • Фізіка-матэматычная адукацыя (матэматыка і інфарматыка)
  • Фізіка-матэматычная адукацыя (матэматыка і фізіка)
  • Фізіка-матэматычная адукацыя (фізіка і інфарматыка)
  • Фізіка-матэматычная адукацыя. Прафілізацыя: Матэматыка, фізіка, інфарматыка
  • Фізіка-матэматычная адукацыя. Прафілізацыя: Адукацыйная робататэхніка[2]

Структура факультэта

[правіць | правіць зыходнік]

У складзе факультэта 3 кафедры:

Кафедра Загадчык
Кафедра матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі
дацэнт Мікалай Васільевіч Грыб
Кафедра інфарматыкі і методыкі выкладання інфарматыкі
дацэнт Сяргей Ільіч Чубараў
Кафедра фізікі і методыкі выкладання фізікі
прафесар Валерый Раманавіч Собаль