Перайсці да зместу

Фізіка-тэхнічны інстытут нізкіх тэмператур імя Б. Е. Веркіна НАН Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фізіка-тэхнічны інстытут нізкіх тэмператур імя Б. Е. Веркіна Нацыянальнай акадэміі навук Украіны
Міжнародная назва B.Verkin Institute for Low Temperature Physics and Engineering of the National Academy of Sciences of Ukraine
Дата заснавання 1960
Дырэктар Юрый Георгіевіч Найдзюк
Юрыдычны адрас  Украіна, 61103 Харкаў,
праспект Навукі, 47
Сайт ilt.kharkiv.ua

Фізіка-тэхнічны інстытут нізкіх тэмператур імя Б. Е. Веркіна НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення фізікі і астраноміі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне эксперыментальнай, тэарэтычнай фізікі і матэматыкі. Заснаваны ў 1960 годзе.

  • Аддзел магнетызму
  • Аддзел аптычных і магнітных уласцівасцяў цвёрдых цел
  • Аддзел магнітных і пругкіх уласцівасцяў цвёрдых цел
  • Аддзел фізікі рэальных крышталяў
  • Аддзел цеплавых уласцівасцяў і структуры цвёрдых цел і нанасістэм
  • Аддзел фізікі квантавых вадкасцяў і крышталяў
  • Аддзел спектраскапіі малекулярных сістэм і нанаструктурных матэрыялаў
  • Аддзел звышправодзячых і мезаскапічных структур
  • Аддзел малекулярнай біяфізікі
  • Аддзел мікракантактнай спектраскапіі
  • Аддзел тэарэтычнай фізікі
  • Аддзел матэматычнай фізікі
  • Аддзел дыферэнцыяльных ураўненняў і геаметрыі
  • Аддзел тэорыі функцый
  • Аддзел інфармацыйных сістэм
  • Аддзел нізкатэмпературнага і касмічнага матэрыялазнаўства