Філадэльфійскі эксперымент (фільм)
Філадэльфійскі эксперымент | |
---|---|
The Philadelphia Experiment | |
Жанр | фантастыка |
Рэжысёр | Сцюарт Рэфіл |
Прадзюсар |
Джон Карпентэр, Дуглас Кэртыс, Пэгі Бротман |
Сцэнарыст |
Уолес С. Бенэт, Уільям Грэй |
У галоўных ролях |
Майкл Парэ Нэнсі Ален |
Аператар | Дзік Буш |
Кампазітар | Кенэт Уонберг |
Кінакампанія |
New World Pictures, Cinema Group |
Працягласць | 102 хв. |
Зборы | $8 млн (в ЗША)[1] |
Краіна | ЗША |
Мова | Англійская |
Год | 1984 |
Наступны фільм | Філадэльфійскі эксперымент 2[d] |
IMDb | ID 0087910 |
«Філадэльфійскі эксперымент» (ішоў у СССР у кінапракаце як «Сакрэтны эксперымент») (англ.: The Philadelphia Experiment) — амерыканскі фантастычны кінафільм 1984 года, заснаваны на легендзе пра «Філадэльфійскі эксперымент».
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Другая сусветная вайна. Кастрычнік 1943 года. Выпрабоўваецца абсталяванне, якое павінна было зрабіць амерыканскія ваенныя караблі нябачнымі для радараў праціўніка. Падчас першага з гэтых эксперыментаў у філадэльфійскай бухце знікае эсмінец ВМФ ЗША «Элдрыдж», а два матроса — Дэвід Хердэг і Джым Паркер — аказваюцца закінутымі ў 1984 год. У будучыні яны трапляюць у глухое месца — ваенную базу, у штаце Невада. На ёй працягваюцца тыя ж эксперыменты, што праводзіліся ў 1943 годзе. У момант, калі двое вывальваюцца з часовай варонкі, знікае частка сакрэтнай ваеннай базы. Пасля перакідання ў часе матросы бягуць ад грамадзянскіх і захопліваюць закладніка — дзяўчыну па імі Элісан, якая павінна іх адвезці ў Каліфорнію, дзе Дэвід паспрабуе знайсці знаёмых і сваякоў. Падарожнікаў ў часе пераследуюць электрычныя разрады, і надвор'е вакол іх нестабільнае. Джым аказваецца паранены і трапляе ў бальніцу. Дэвіда спрабуюць захапіць прадстаўнікі спецслужбаў, але яму разам з Элісан выходзіць бегчы.
У ходзе падарожжа па краіне Дэвіду ўдаецца знайсці навукоўцаў, адказных за эксперымент. У Невадзе на сакрэтнай базе спрабуюць зразумець, што здарылася, і выяўляюць, што ўчастак базы разам са зніклым ў 1943 годзе эсмінцам трапіў ў часовую віхуру. Гэта выклікае нестабільнасць, якая пагражае знішчыць увесь свет. Дэвід нарэшце знаходзіць доктара Лонгстрыта, які ўжо сорак гадоў кіруе даследаваннямі. Дэвід павінен праз варонку вярнуцца назад у мінулае і выключыць абсталяванне на эсмінцы, якое і выклікае нестабільнасць. Дэвід вяртаецца ў 1943 год, знішчае генератар і затым адпраўляецца назад ў 1984 год. Там яго сустракае Элісан, якая чакае свайго каханага чалавека.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Майкл Парэ — Дэвід Хердэг
- Нэнсі Ален — Элісан Хэйс
- Эрык Крыстмас — Доктар Джэймс Лонгстрыт
- Бобі Ды Чіка — Джым Паркер
- Ральф Манза — пажылы Джым
- Дэбра Троер — Пэмела Паркер
- Луіз Лэтэм — пажылая Пэмела
- Стывен Табалоўскі — Барні
Здымачная група
[правіць | правіць зыходнік]- Рэжысёр: Сцюарт Рэфіл
- Прадзюсары: Джон Карпентэр, Дуглас Кертыс, Пэгі Бротман
- Сцэнар: Уолес С. Бенэт, Уільям Грэй
- Аператар : Дзік Буш
- Кампазітар: Кенэт Уонберг
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 1985 г. — Fantafestival: прыз за найлепшы фільм.
- 1985 г. — Акадэмія навуковай фантастыкі, фэнтэзі і фільмаў жахаў ЗША: намінацыя Нэнсі Ален на кінапрэмію «Сатурн» за лепшую жаночую ролю.
Тэхнічныя дадзеныя
[правіць | правіць зыходнік]- Вытворчасць: New World Pictures, Cinema Group, ЗША.
- Мастацкі фільм, каляровы, шырокаэкранны.
- Працягласць: 102 хв. (01:42)
- Сусветная прэм'ера: 3 жніўня 1984
- Зборы ў ЗША: $ 8103330
- Кольк. гледачоў у ЗША: 2.4 млн.
- Арыгінальная мова: англійская
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Гарадская легенда Філадэльфійскі эксперымент
- Філадэльфійскі эксперымент 2
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ box office data (Праверана 2 верасня 2012)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Філадэльфійскі эксперымент» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Філадэльфийскі эксперымент на сайце «AllMovie» (англ.)
- «Філадэльфійскі эксперымент» на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.)
- Філадэльфійскі эксперымент на сайце «Box Office Mojo» (англ.)
- Агляд і крытыка фільма Архівавана 17 снежня 2012.