Філарэт (Патрыярх Кіеўскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Патрыярх Філарэт
Патрыярх Філарэт
3-і Патрыярх Кіеўскі і ўсяе Русі-Украіны
Інтранізацыя: 22 кастрычніка 1995
Царква: Украінская праваслаўная царква (Кіеўскі Патрыярхат)
Папярэднік: Уладзімір (Патрыярх Кіеўскі)

Адукацыя:
Прафесія: святар
Месца працы:
Нараджэнне: 23 студзеня 1929(1929-01-23) (89 гадоў)
Бацька: Антон Дзмітрыевіч
Маці: Мелянія Кірылаўна
Прыняцце свяшчэннага сану: 1950

Аўтограф: Philaret (Denisenko) Signature 2014.png

Узнагароды:
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў
Ганаровая грамата Кабінета Міністраў Украіны
Order of Merit (Ukraine), 1st class Order of Liberty Cross of Ivan Mazepa
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Філарэт (свецкае імя Міхаіл Антонавіч Дзенісенка, укр.: Михайло Антонович Денисенко); 23 студзеня 1929, сяло Благадатнае, Амвросіеўскі раён Данецкай вобласці Украіны) — украінскі праваслаўны царкоўны дзеяч, архірэй. Трэці прадстаяцель Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату, Патрыярх Кіеўскі і ўсёй Русі-Украіны (з 1995).

Біяграіфя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1929 г. ў сяле Благадатным на Данбасе, у рабочай сям’і Антона Дзмітрыевіча Дзенісенка і ягонай жонкі Маланні Кірылаўны. Дзед будучага патрыярха загінуў ад Галадамору. Айцец Антон Дзенісенка ў складзе 103-га гвардзейскага стралковага палка 34-й гвардзейскай стралковай дывізіі загінуў падчас бітвы за Днепр у баі за сяло Канавалава 24 верасня 1943 г., дзе і быў пахаваны. Смерць бацькі вельмі паўплывала на светапогляд Міхаіла і ягоны выбар стаць святаром.

У 1946 г. пасля заканчэння школы, уступіў у 3 клас Адэскай духоўнай семінарыі, скончыў яе з адзнакай і ў тым жа годзе паступіў у Маскоўскую духоўную акадэмію. Вучачыся на II курсе (1 студзеня 1950 г.), прыняў манаскі пострыг з імем Філарэта.

15 студзеня 1950 г. Патрыярхам Алексіем быў пасвечаны ў сан іерадыякана, а ў 1951 г. (у дзень Св. Тройцы), — у сан іераманаха. У 1952 г. скончыў курс Маскоўскай духоўнай акадэміі з вучонай ступенню кандыдата багаслоўя і быў прызначаны выкладчыкам Святога Пісання (Новы Запавет) у Маскоўскай духоўнай семінарыі. Адначасова выконваў абавязкі благачыннага Троіца-Сергіевай Лаўры. З 1953 г. выкладаў у Маскоўскай духоўнай акадэміі.

У 1953—1954 навучальным годзе вучоны савет Маскоўскай духоўнай акадэміі прысвоіў званне дацэнта. У тым жа 1953 г. быў прызначаны на пасаду старэйшага памочніка акадэміі. У 1956 г. прызначаны інспектарам Саратаўскай духоўнай семінарыі з узвядзеннем у сан ігумена. У 1957 г. пераведзены на пасаду інспектара Кіеўскай духоўнай семінарыі, а 12 ліпеня 1958 г. узведзены ў сан архімандрыта і прызначаны рэктарам Кіеўскай духоўнай семінарыі.

На сустрэчы з Янам Паўлам ІІ

У 1960 г. прызначаны кіруючым справамі Украінскага экзархата і настаяцелем Уладзімірскага кафедральнага сабора Кіева, а з чэрвеня 1961 г. па студзень 1962 г. быў настаяцелем падворка Рускай Праваслаўнай Царквы пры Александрыйскім Патрыярхаце ў горадзе Александрыі.

12 студзеня 1962 г. рашэннем Патрыярха Алексія і Святога Сінода быў абраны епіскапам Лужскім, вікарыем Ленінградскай епархіі, з даручэннем кіраваць Рыжскай епархіяй. 4 лютага 1962 г. адбылася епіскапская хіратонія ў Ленінградзе, у якой прынялі ўдзел мітрапаліт Пімен (Ізвекаў), архіепіскап Нікадзім (Ротаў), епіскап Кіпрыян (Зернов), епіскап Міхаіл (Васкрасенскі), епіскап Міхаіл (Чуб) і епіскап Нікадзім (Руснак).

3 чэрвеня па кастрычнік 1962 г. выконваў абавязкі Экзарха Сярэдняй Еўропы. Пасля ўтварэння на тэрыторыі Аўстрыі епархіі Рускай Праваслаўнай Царквы ў кастрычніку 1962 г. прызначаны епіскапам Венскім і Аўстрыйскім. 12 снежня 1964 г. прызначаны епіскапам Дзмітраўскім, вікарыем Маскоўскай епархіі, рэктарам Маскоўскай духоўнай акадэміі і семінарыі. 14 мая 1966 г. узведзены ў сан архіепіскапа і прызначаны пастаянным членам Святога Сінода, Экзархам Украіны, архіепіскапам Кіеўскім і Галіцкім. 25 лютага 1968 г. Патрыярхам Алексіем узведзены ў сан мітрапаліта.

У 1971 г. Патрыярхам Піменам удастоены права нашэння двух панагій. За царкоўныя заслугі ўзнагароджаны ордэнамі рускай, александрыйскай, антыяхійскай, іерусалімскай, балгарскай і грузінскай, польскай, чэхаславацкай праваслаўных цэркваў.

22 студзеня 1979 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за патрыятычную дзейнасць у абарону міру узнагароджаны ордэнам «Дружбы народаў».

Мітрапаліт Філарэт прымаў удзел у канферэнцыі ЮНЕСКА, прысвечанай святкаванню 1000-годдзя Хрышчэння Русі. З-за хваробы патрыярха Пімена, усю працу па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 1000-годдзя Хрышчэння Русі-Украіны вёў мітрапаліт Філарэт.

Утварэнне Украінскай праваслаўнай царквы[правіць | правіць зыходнік]

Filaret-2008-08-19.jpg

Пасля смерці патрыярха Пімена 3 мая 1990 г. Святым Сінодам таемным галасаваннем быў абраны Месцаахоўнікам Маскоўскага патрыяршага пасаду. 5 чэрвеня 1990 г. Архіерэйскім Саборам Рускай Праваслаўнай Царквы тайным галасаваннем быў абраны Месцаахоўнікам на Маскоўскі Патрыяршы Пасад. Быў старшынёй Памеснага сабора РПЦ 7-8 чэрвеня 1990 г. Епіскапат Украінскай Праваслаўнай Царквы па ініцыятыве Мітрапаліта Філарэта прыняў зварот да Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія II і архірэяў Рускай Праваслаўнай Царквы аб прадастаўленні Украінскай Праваслаўнай Царквы самастойнасці і незалежнасці ў кіраванні.

25-27 кастрычніка 1990 г. Архірэйскі Сабор РПЦ даў УПЦ самастойнасць і незалежнасць ва ўпраўленні, а мітрапаліт Філарэт аднагалосна абраны ўкраінскім епіскапатам Прадстаяцелем Украінскай Праваслаўнай Царквы з тытулам «мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Украіны». 26 кастрычніка 1990 г. у Сафійскім саборы пасля Літургіі патрыярх Алексій II абвясціў рашэнне Архірэйскага Сабора РПЦ і ўручыў мітрапаліту Філарэту Патрыяршую грамату на права быць Прадстаяцелем Украінскай Праваслаўнай Царквы.

Утварэнне Кіеўскага Патрыярхата[правіць | правіць зыходнік]

Пасля прыняцця рашэння Вярхоўнай Радай Украіны 24 жніўня 1991 г. Акта аб абвяшчэнні Украіны незалежнай дзяржавай, мітрапаліт Філарэт 1-3 лістапада 1991 г. склікаў Памесны Сабор УПЦ, які аднагалосна прыняў рашэнне аб поўнай кананічнай незалежнасці, гэта значыць аўтакефаліі Украінскай Праваслаўнай Царквы. Сабор звярнуўся да Патрыярха Алексія II і епіскапата РПЦ з гэтым рашэннем, але Архірэйскі Сабор РПЦ 1-2 красавіка 1992 г. прыняў рашэнне разгледзець пытанне стварэння Аўтакефальнай Украінскай праваслаўнай царквы на наступным Памесным Саборы РПЦ. Таксама, Архірэйскі сабор прыняў да ведама заяву Мітрапаліта Філарэта аб тым, што ён дзеля царкоўнага міру падасць прашэнне аб сыходзе з Кіеўскай Мітрапалічай кафедры на бліжэйшым Архірэйскім саборы УПЦ. Аднак пасля вяртання ў Кіеў мітрапаліт адхіліў сваё абяцанне, публічна заявіўшы, што гэтыя словы з яго былі ўзятыя пад ціскам.

На архірэйскім саборы РПЦ 11-га чэрвеня 1992 г. мітрапаліт Філарэт быў пазбаўлены ўсіх ступеняў святарства. Філарэт не прызнаў за сабой віны і не падпарадкаваўся рашэнню сабора, лічачы яго некананічным і незаконным.

25 чэрвеня 1992 г. адбыўся Усеўкраінскі праваслаўны сабор, на якім адбылося аб’яднанне часткі кантраляваных Філарэтам суполак Украінскай Праваслаўнай Царквы і Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ва «Украінскую праваслаўную царкву — Кіеўскі Патрыярхат». Сабор прызнаў незаконным рашэнне Архірэйскага Сабора РПЦ і Мітрапаліта Філарэта абралі намеснікам Патрыярха Кіеўскага і ўсёй Русі-Украіны. Мітрапаліт Філарэт, нягледзячы на ўсе нападкі і інтрыгі працягвае змагацца за стварэнне ва Украіне памеснай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату.

22 кастрычніка 1995 г. на ўсеўкраінскім Памесным Саборы мітрапаліт Філарэт абраны Патрыярхам Кіеўскім і ўсёй Русі-Украіны. З таго часу плённа працуе над развіццём памеснай Праваслаўнай Царквы ва Украіне, робячы нямала і для аб’яднання праваслаўных вернікаў Украіны ва ўлонні Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату.

У 1997 г. па прадстаўленні епіскапату УПЦ (МП) Архірэйскі Сабор РПЦ выдаў «Акт аб адлучэнні ад царквы манаха Філарэта (Дзенісенка)» (сана мітрапаліта ён быў пазбаўлены на Саборы УПЦ (МП) у 1992 г.), матывуючы гэта «працягам раскольніцкай дзейнасці».

11 кастрычніка 2018 г. Сінод Усяленскага Патрыярхата ў Канстанцінопале на чале з патрыярхам Варфаламеем І зняў з патрыярха Філарэта анафему (адлучэнне ад царквы), накладзеную на яго Маскоўскім Патрыярхатам, і вызнаў ягоны кананічны статус як праўлячага архіерэя.[1].

Сучасная дзейнасть[правіць | правіць зыходнік]

Патрыярх на вул. Грушэўскага ў Кіеве 25 лютага 2014 г. падчас Еўрамайдану

У сакавіку 2013 г. ад імя Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату заклікаў украінцаў і палякаў да ўзаемнага прабачэння за трагедыю польска-ўкраінскага канфлікту ў гады Другой сусветнай вайны.

Падчас падзей снежня 2013 г. — студзеня 2014 г. неаднаразова выказваўся ў падтрымку Еўрамайдану.

Падчас развязанай расейскімі спецслужбамі вайны на ўсходзе Украіны выступіў 29 жніўня 2014 г. на тэлебачанні ў праграме Шустэр Live і вымавіў пропаведзь пра вайну і мір, праўду і хлусню. У прыватнасці, даў тлумачэнні, чаму Бог дапусціў гэтую вайну. 5 верасня 2014 г. апублікаваў заяву «новы Каін».

14 красавіка 2015 г. падчас інтэрв’ю выданню «Апостроф» параўнаў дзеянні расейскіх уладаў з дзеяннямі радыкальных ісламістаў з тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава». Акрамя таго ён выказаў надзею, што падзеі апошніх гадоў будуць спрыяць аб’яднанню праваслаўнай царквы ва Украіне.

20 лютага 2018 г. ў Міхайлаўскім Златаверхам саборы адслужыў разам з духавенствам і ўладыкамі Агапітам і Епіфанам паніхіду за спачын душ расстраляных мірных удзельнікаў Рэвалюцыі Годнасці.

28 лютага 2018 г. прыняў у сваёй рэзідэнцыі сваякоў загінулых абаронцаў Украіны — вайскоўцаў 128-й асобнай горна-пяхотнай Закарпацкай брыгады і пасмяротна ўзнагародзіў медалямі «За ахвярнасць і любоў да Украіны» воінаў, якія загінулі на вайне з Расеяй. Уручаючы ўзнагароды родным загінулых патрыярх, у прыватнасці, сказаў: «Дзякуй, што выхавалі такіх сыноў, мужоў, якія нягледзячы на сваю любоў да вас, аддалі сваё жыццё за Украіну. Дзякуючы іх подзвігу мы маем свабоду, а за іх любоў Гасподзь змесціць іх там дзе тыя, хто любіць — у Царстве Нябесным».

6 сакавіка 2018 г. сустрэўся з абаронцамі Данецкага аэрапорта. У пачатку сустрэчы ваенны святар Максім Бервінаў уручыў прадстаяцелю Кіеўскага Патрыярхату падзяку за малітоўную і матэрыяльную падтрымку абаронцаў Радзімы. 29 сакавіка прыняў у сваёй рэзідэнцыі дзяцей з Данбаса. 2 красавіка Патрыярх Філарэт асвяціў і перадаў кулічы для байцоў АТА.

Зноскі

Шаблон:Патрыярхі Кіеўскія