Філарэт Родзька

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Філарэт Родзька
Род дзейнасці настаўнік, грамадскі і ваенны дзеяч
Дата нараджэння 27 студзеня 1890(1890-01-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 сакавіка 1977(1977-03-05) (87 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Вера з Гулевічаў
Дзеці Усевалад Родзька
Галіна Русак
Альма-матар
Член у

Філарэт Родзька (27 студзеня 1890 — 5 сакавіка 1977) — беларускі настаўнік, грамадскі і ваенны дзеяч. Бацька дзеяча Усевалада Родзькі і мастачкі Галіны Русак.[1]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 27 студзеня 1890 г. у вёсцы Вераскава Навагрудскага павета Гродзенскай губерні ў Расійскай імперыі. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў у вёсцы Грычынавічы.

Падчас Першай сусветнай вайны у 1915 годзе быў мабілізаваны ў царскае войска, скончыў афіцэрскую школу, ваяваў на фронце, быў атручаны газамі і кантужаны. У 1918 г. вярнуўся на Палессе. Паводле адной версіі, далучыўся да арміі генерала Булак-Балаховіча, а паводле іншай — настаўнічаў. Ажаніўся з мясцовай дзяўчынай Верай з Гулевічаў. У 1921 годзе вярнуўся ў вёску Вераскава, дзе працаваў кіраўніком школы.

Падчас Другой сусветнай вайны у 1942—1943 гг. — настаўнік Наваградскай настаўніцкай семінарыі, з 1943 г.— дырэктар беларускай прагімназіі ў Наваградку.

Ад 1944 года — на эміграцыі, спачатку жыў у Германіі.

У 1949 г. выехаў у ЗША. Пасяліўся ў Саўт-Рыверы, потым перабраўся ў Сомерсэт, дзе гуртаваў прыхільнікаў Рады БНР. Браў удзел у нацыянальным руху ў ЗША. Быў сябрам Беларуска-Амерыканскага задзіночання, старшынём аддзелу арганізацыі ў Нью-Джэрсі, а таксама старшынём аддзелу Рады БНР у Нью-Джэрсі. Арганізаваў беларускую суботнюю школу, браў удзел у стварэнні парафіі Жыровіцкай Божай Маці ў Хайленд-Парку, доўгі час быў рэгентам царкоўнага хору.

Памёр 5 сакавіка 1977 года і пахаваны ў Іст-Брансуіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]