Філастыктоз
Выгляд
Філастыктоз[1] — захворванне раслін, якое выклікаецца грыбамі з роду філастыкта (Phyllosticta).
Сімптомы
[правіць | правіць зыходнік]Праяўляецца ў выглядзе плям на лісці, радзей на пладах пладова-ягадных, на лісці зернебабовых культур[1].
Віды
[правіць | правіць зыходнік]- Філастыктоз актынідыі (узбуджальнік Phyllosticta actinidiae)
- Філастыктоз бархату, або сухая плямістасць бархату (узбуджальнік Phyllosticta phellodendricola (сін. Phyllosticta phellodendri))
- Філастыктоз буякоў і чарніц (узбуджальнік Phyllosticta vaccinii)
- Філастыктоз вінаграду (узбуджальнік Phyllosticta ampelicida)
- Філастыктоз глогу (узбуджальнікі Phyllosticta michailowskoensis, Phyllosticta monogyna, Phyllosticta crataegi, Phyllosticta crataegicola)
- Філастыктоз дзявочага вінаграду (узбуджальнікі Phyllosticta quinquefoliae, Phyllosticta ampelicida)
- Філастыктоз камеліі
- Філастыктоз каштану (узбуджальнік Phyllosticta paviae (сін. Phyllosticta sphaeropsoidea))
- Філастыктоз кізільніку, або бурая плямістасць кізільніку (узбуджальнік Phyllosticta cotoneastri)
- Філастыктоз клёну (узбуджальнікі Phyllosticta lacerans, Phyllosticta minima, Phyllosticta negundis, Phyllosticta platanoides, Phyllosticta tambowiensis)
- Філастыктоз ліпы, або карычневая плямістасць ліпы (узбуджальнік Phyllosticta tiliae)
- Філастыктоз піхты
- Філастыктоз рабіны (узбуджальнікі Phyllosticta aucupariae, Phyllosticta sorbi (сін. Coryneum sorbi))
- Філастыктоз рададэндрану (узбуджальнік Phyllosticta concentrica (сін. Phyllosticta maxima))
- Філастыктоз соі, або аліўкавая плямістасць соі (узбуджальнік Phyllosticta sojaecola)
- Філастыктоз спірэі (узбуджальнік Phyllosticta spiraeina)
- Філастыктоз туі (узбуджальнікі Phyllosticta spinarum, Phyllosticta thujae)
- Філастыктоз яблыні, або бурая плямістасць яблыні (узбуджальнікі філастыкта яблыневая (Phyllosticta mali), Phyllosticta briardi[1])
Меры барацьбы
[правіць | правіць зыходнік]Знішчэнне апалага заражанага лісця, апрацоўка глебы паміж радамі пладова-ягадных насаджэнняў і ўнясенне ў яе ўгнаенняў[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Філастыктоз // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 206
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дементьева, М. И. Болезни плодовых культур. — М., 1962
- Натальина О. Б. Болезни ягодников. — М., 1963