Філатаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Філатаўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Круглянскі раён
Уключае 31 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Філатава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 105
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Філа́таўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Філатава.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Паўлавіцкі сельсавет у складзе Круглянскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Паўлавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Круглянскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Талачынскага раёна БССР. З 12 лютага 1935 года сельсавет у складзе адноўленага Круглянскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Бялыніцкага раёна. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучаны тэрыторыя скасаванага Кручанскага сельсавета і частка скасаванага Скуратоўскага сельсавета (11 населеных пунктаў: Баканава, Варгуццева, Вялікія Каскевічы, Галошына, Засенак, Кіпячы, Саннікі, Сідаркава, Філатава, Хралішчава і Царэўск)[1]. 4 чэрвеня 1965 года ў склад адноўленага Кручанскага сельсавета перададзены 26 населеных пунктаў (Аладзенка, Бярозка, Вугляны, Дарожкавічы, Дудакі, Жукава, Кассё, Катоўка, Каўрыжына, Круча, Лужа, Любішча, Малыя Вугляны, Малыя Каскевічы, Мікулінка, Новае Палессе, Паграбішча, Паляжаеўка, Салаўёва, Стаі, Старое Палессе, Татарка, Труханаўка, Цімохаўка, Шчыток і Янава)[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Круглянскага раёна. 27 снежня 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рубеж, сельсавет перайменаваны ў Рубежскі сельсавет[3]. Да 1 студзеня 2005 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Філатава. 21 снежня 2011 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кручанскага сельсавета (17 населеных пунктаў: Бярозка, Вугляны, Дарожкавічы, Дудакі, Жукава, Каўрыжына, Круча, Любішча, Малыя Вугляны, Малыя Каскевічы, Мікулінка, Новае Палессе, Паграбішча, Стаі, Старое Палессе, Татарка і Янава), сельсавет перайменаваны ў Філатаўскі[4]. 29 снежня 2020 года скасавана вёска Бярозка[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 1105 чалавек[6], з іх 95,8 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 0,5 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 снежня 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 9 (1563).
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 14 красавіка 2019.
  5. Решение Круглянского районного Совета депутатов от 29 декабря 2020 г. № 29-9 Об упразднении сельских населенных пунктов Круглянского района Архівавана 26 лютага 2022.
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.