Філёнга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Філёнга (ад ням.: füllung, літаральна - напаўненне) - квадратнае або прамавугольнае поле сцяны, пілястры, столі, скляпення і інш., абведзенае рамкай. Філёнгі звычайна рабілі з таго самага матэрыялу, што і сцяну, часам з іншага. Дэкарыравалі скульптурным ці жывапісным арнаментам, геральдычнымі выявамі, фактурнай ці колернай тынкоўкай.

Таксама тонкая дошка або фанера, якая ўстаўляецца ў дзвярную раму і абрамляецца накладным прафіляваным бруском. Такія дзверы называюцца філянговымі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік, Мінск 1993, стар. 563.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]