Філёўская лінія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Moskwa Metro Line 4.svg Філёўская лінія
Маскоўскі метрапалітэн
MM L4 - Filyovskaya.png
Адкрыццё першага ўчастку: 1935
Даўжыня, км: 23,5
Колькасць станцый: 13
Максімальная колькасць вагонаў у складзе цягніка: 6
Колькасць вагонаў у саставе цягніка: 6
Наземныя ўчасткі: Ёсць
Станцыя "Кіеўская" Філёўскай лініі

Філёўская лінія (руск.: Филёвская линия; раней Арбацка-Філёўская) — адзіная лінія, пасля Бутаўскай лініі, большая частка якой знаходзіцца на паверхні. Працягласць — 14,9 км. Колькасць станцый — 13.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Участак паміж станцыямі «Вуліца Камінтэрна» — «Смаленская» пачаў дзейнічаць у 1935 у складзе I чаргі будовы Маскоўскага Метрапалітэна. У 1937 быў пабудаваны ўчастак паміж станцыямі «Смаленская» і «Кіеўская», які ўключаў у сабе Смаленскі метрамост. Да 1938 года дзейнічаў вілачны рух. У 1938 годзе станцыі ўваходзяць у склад Арбацка-Пакроўскай лініі, якая ўключала ў сабе станцыі: «Кіеўская», «Смаленская», «Арбацкая», «Вуліца Камінтэрна», «Плошча Рэвалюцыі» і станцыю «Курская».

Пад час вайны перагон «Арбацкая»-«Смаленская» быў пашкоджаны. У 1953 годзе ўчастак «Калінінская» — «Кіеўская» зачыняецца, бо для Арбацка-Пакроўскай лініі ўжо пабудаваны тунэль глыбокага закладвання. Аднак участак «Калінінская» — «Кіеўская» адкрываецца 7 лістапада 1958 года разам з наземным участкам «Кіеўская» — «Кутузаўская». Праз год адкрываецца станцыя «Філі»

  • У 1961 годзе лінія падаўжаецца далей на ўсход — да станцыі «Піянерская», а праз 4 гады, у 1965 годзе лінія даходзіць да станцыі «Маладзёжная».
  • У 1985 годзе ў сувязі з рэканструкцыяй Смаленскага метрамоста на некалькі месяцаў зноў быў зачынены ўчастак «Калінінская» — «Кіеўская», цягнікі тым часам хадзілі ад «Маладзёжнай» да «Кіеўскай».
  • У 1989 годзе цягнікі пачынаюць хадзіць на ўчастку «Маладзёжная» — «Крылацкае». Станцыя «Крылацкае» планавалася як часовая канцавая станцыя.
  • У 1990 годзе станцыя «Калінінская» перайменоўваецца, спачатку ў «Ваздвіжанку»(рус.: Воздвиженка), а пасля ў «Аляксандраўскі Сад».
  • У 2005 за станцыяй «Кіеўская» будуецца адгалінаванне да Маскоўскага міжнароднага дзелавога цэнтра са станцыяй «Дзелавы Цэнтр».
  • У 2006 годзе ўчастак падаўжаецца да станцыі «Міжнародная».
  • Пасля завяршэння будаўніцтва станцыі «Страгіно», 7 студзеня 2008 года, станцыі «Крылацкае» і «Маладзёжная» адышлі да Арбацка-Пакроўскай лініі. Канцавой станцыяй Філёўскай лініі становіцца «Кунцаўская», якая з’яўляецца таксама станцыяй Арбацка-Пакроўскай лініі, для падаўжэння якой на «Кунцаўскай» пабудавана яшчэ адна каляя, платформа і пераход паміж платформамі.

Дэпо і цягнікі[правіць | правіць зыходнік]

Дэпо, якія абслугоўваюць лінію[правіць | правіць зыходнік]

  • "ТЧ-3 Ізмайлава" — 1958—1962 гг.
  • "ТЧ-9 Філі" — з 1962 г.

Колькасць вагонаў у цягніку[правіць | правіць зыходнік]

  • 4 — 19581974 гг, з 2005 для вагонаў тыпу 81-740/741 "Русіч".
  • 6 - 1973.

Тыпы вагонаў, які выкарыстоўваліся на лініі[правіць | правіць зыходнік]

  • А/Ам, Б/Бм — 19351953 гг.
  • В4 — 19581964 гг.
  • Д — 19611992 гг.
  • Е — 19862007 гг.
  • Ем-508, Ем-509, Еж, Еж1 - 19862009 гг.
  • "Русіч" 81-740А/741А — у 2005 - 2006 гг.
  • "Русіч" 81-740.1/741.1 — з 2005 г.
  • 81-717/81-714 — з 2011 г.

У сеціве[правіць | правіць зыходнік]