Філікі Этэрыя
| «Філікі Этэрыя» | |
|---|---|
| Таварыства сяброў | |
| Эмблема «Філікі Этэрыя». Сцягі з абрэвіатурай дэвізу арганізацыі, які ў цяперашні час таксама з'яўляецца дэвізам Грэцыі: «ὴ Ελευθερία ή θάνατος» («Свабода альбо смерць»). | |
| | |
| Адміністрацыйны цэнтр | |
| Тып арганізацыі | тайнае таварыства[d] і палітычная арганізацыя[d] |
| Заснаванне | |
| Дата заснавання | 14 верасня 1814 |
| Ліквідацыя | |
| Дата скасавання | 1822 |
«Філікі Этэрыя» (грэч. Φιλική Εταιρεία), альбо «Таварыства сяброў» ці «Таварыства паплечнікаў», — таемная арганізацыя 19 стагоддзя, мэтай якой было звяржэнне асманскага валадарства ў Грэцыі і стварэнне незалежнай грэчаскай дзяржавы. Таварыства было заснавана ў 1814 годзе ў Адэсе, а яго членамі, у асноўным, былі маладыя фанарыёты з Расійскай Імперыі, сербы і мясцовыя грэчаскія атаманы. Адным з лідараў арганізацыі быў Аляксандр Іпсіланці.
«Філікі Этэрыя» згуляла ключавую ролю ў падрыхтоўцы грэчаскай вайны за незалежнасць. Па яго ініцыятыве ўспыхнулі паўстанні ў Малдаўскім княстве, Валашскім княстве і на Пелапанесе. 1 студзеня (па юліянскім календары) 1822 года Нацыянальны сход у Эпідаўры абвясціў незалежнасць Грэцыі. Праз 15 дзён сцяг Гетэрыі быў заменены на бела-сіні грэчаскі сцяг, пасля чаго таварыства фактычна было распушчана.