Філіпаў (Падляскае ваяводства)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Філіпаў (вёска))
Вёска
Філіпаў
польск.: Filipów
Герб
Герб
У цэнтры вёскі
У цэнтры вёскі
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Насельніцтва
2 113 чалавек (2013)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
16-424
Аўтамабільны код
BSU
Філіпаў на карце Польшчы ±
Філіпаў (Падляскае ваяводства) (Польшча)
Філіпаў (Падляскае ваяводства)
Філіпаў (Падляскае ваяводства) (Падляскае ваяводства)
Філіпаў (Падляскае ваяводства)

Філіпаў[1] (польск.: Filipów) — вёска ў Польшчы, за 24 км на паўночны захад ад Сувалкаў і за 124 км на поўнач ад Беластока, на рацэ Распудзе. Уваходзіць у склад Сувальскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Філіпаў. Насельніцтва 2113 чалавек (2013).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Філіпаў на карце 1655 года

Філіпаў утварыўся паміж 1562 і 1568[2] гадамі ў выніку злучэння вёсак Шэмбелева і Даўспуды[3]. Гэтыя вёскі былі заснаваны ў пачатку XVI стагоддзя літоўскімі баярамі братамі Шэмбелямі, якія атрымалі гэтыя землі ад вялікага князя Жыгімонта Старога ў 1513 годзе[4]. У гэты час мясцовасць уваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства.

8 верасня 1570 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Філіпаву магдэбургскае права і герб: у срэбным полі чорны рак[5]. Адначасова з гербам мяшчане атрымалі дазвол на штотыднёвы торг і 3 кірмашы штогод. Апроч таго, тут быў заснаваны парафіяльны касцёл. У 1574 годзе Філіпаўскае староства было перададзена ў пажыццёвае валоданне Аляксандру Гваньіні, аўтару Хронікі Еўрапейскай Сарматыі. Каля 1585 года ў Філіпаве пачаў дзейнічаць пратэстанцкі збор. У 1608 годзе ў горадзе нарадзіўся арыянскі тэолаг Андрэй Віславаты.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Філіпаў апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні. На 1827 год у горадзе было 323 будынкі, на 1861 год — 291.

У 1870 годзе Філіпаў быў пазбаўлены статуса горада.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Філіпаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У часы Другой сусветнай вайны з верасня 1939 да 1945 года Філіпаў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 1975—1998 гадах вёска ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводства.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1827 год — 2326 чал.; 1861 год — 2551 чал.[6]
  • XXI стагоддзе: 2013 год — 2113 чал.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл
  • Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (XVI—XIX стагоддзі)
  • Могілкі: каталіцкія, пратэстанцкія, іўдзейскія

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Збор евангелісцкі

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  2. Wiśniewski J. Dzieje osadnictwa w powiecie suwalskim od XV do połowy XVII wieku // Studia i materiały do dziejów Suwalszczyzny. — Białystok, 1965. S. 103.
  3. Wiśniewski J. Dzieje osadnictwa w powiecie suwalskim od XV do połowy XVII wieku // Studia i materiały do dziejów Suwalszczyzny. — Białystok, 1965. S. 103.
  4. Wiśniewski J. Dzieje osadnictwa w powiecie suwalskim od XV do połowy XVII wieku // Studia i materiały do dziejów Suwalszczyzny. — Białystok, 1965. S. 92.
  5. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5. С. 248.
  6. Chlebowski B. Filipów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. S. 388.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]