Філіпік, імператар візантыйскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Філіпік Вардан
грэч.: Φιλιππικός Βαρδάνης
лац.: Philippicus Bardanes
Філіпік Вардан
Візантыйскі імператар
711 — 713
Папярэднік: Юстыніян II
Пераемнік: Анастасій II
 
Веравызнанне: Манафеліцтва

Філіпік Вардан (грэч.: Φιλιππικός Βαρδάνης; арм.: Վարդան, Vardan), візантыйскі імператар у 711713 гадах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Філіпік быў сынам патрыцыя Нікефора, армяніна паводле паходжання, які пражываў у адной з калоній у Пергаме[1]. Перакананы манафеліт, ён падняў бунт супраць Юстыніяна II, але гэта прывяло да выгнання па загадзе імператара ў Херсанес Таўрычаскі. Тут Вардан прымае імя Філіпіка і паспяхова падбухторвае жыхароў да паўстання з дапамогай хазар. Мяцежнікі захапілі Канстанцінопаль і Юстыніян II бег і неўзабаве быў забіты. Філіпік стаў імператарам.

Філіпік адразу ж пасля прыходу да ўлады абвясціў пра адмену пастаноў Шостага Сусветнага сабору. Манафеліцтва стала афіцыйнай верай імперыі (пад ціскам імператара патрыярх Іаан VI у 712 годзе замацаваў гэта на памесным саборы. У адказ Рымская царква адмовілася прызнаць новага імператара і яго патрыярха. Гэта выклікала шырокую незадаволенасць. Да таго ж, імператар не спраўляўся з кіраваннем. Арабы з усходу, балгары з паўночнага захаду здзяйснялі набегі на імперыю, рабуючы і ўводзячы нявольнікаў. Імператар жа бесперапынна баляваў. Яму ставілі ў віну апрача іншага блуд з манашкамі. Пасля аднаго з баляў змоўшчыкі захапілі соннага і паўп'янага імператара і неадкладна яго асляпілі. Імператарам стаў протаасікрыт Арцемій, які прыняў імя Анастасій.

Зноскі

  1. Лэнг Дэвид. Армяне. Народ-созидатель — М.: ЗАО Центрполиграф, 2006.: «З VIII па X стагоддзе армяне ніколі не аддаляліся далёка ад імператарскага трона Канстанцінопаля. З 711-га па 713 год армянін Вардан Філіпік сапраўды валадарыў у Візантыі.»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]