Філіп, апостал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Філіп, апостал

Філіп — апостал, нарадзіўся ў галілейскім горадзе Віфсаідзе. Сярод апосталаў, паводле біблейскага падання, займаў пятае месца. Прапаведаваў у Скіфіі і Фрыгіі, дзе быў распяты на крыжы ў часы імператара Даміцыяна.

У Новым Запавеце[правіць | правіць зыходнік]

У спісах сінаптычных Евангелляў Філіп падаецца як адзін з апосталаў. У Евангеллі ад Яна апісваецца пакліканне Філіпа як вучня Ісуса (Ян. 1:43). Філіп апісваецца, як вучань з горада Віфсаіды і звязваецца з Андрэем і Пятром, якія былі з таго ж горада. Ён таксама быў сярод тых, што знаходзіліся разаі з Янам Хрысціцеля, калі апошні ўпершыню назваў Ісуса Божым Ягняці. Таксама, Філіп быў тым, хто прывёў Нафанаіла (які звычайна атаясамліваецца з Варфаламеем) да Ісуса. Некаторыя даследчыкі лічаць, што Філіп быў сярод прысутных на вяселлі ў Кане[1] .

З усіх чатырох Евангелляў, Філіп займае найбольш важнае месца ў Евангеллі ад Яна. Філіп пытаецца ў Ісуса, як накарміць 5000 чалавек[2]. Пазней ён з'яўляецца як прадстаўнік грэчаскай абшчыны. Філіп мае грэчаскае імя і, магчыма, размаўляў на грэчаскай мове. Ён кажа Андрэю, што грэкі хочуць убачыць Ісуса, і разам яны паведамляюць пра гэта Ісусу. Падчас Апошняй Вячэры, калі Філіп папрасіў Ісуса паказаць ім Айца, ён такім чынам дае Ісусу магчымасць вучыць Сваіх вучняў аб адзінстве Айца і Сына[1].

Апостала Філіпа трэба не блытаць з апосталам евангелістам Філіпам, які быў прызначаны разам са Стэфанам, каб сачыць за дабрачыннымі размеркаваннямі (Дз. 6:5).

Зноскі