Філіп-Людвіг-Стацый Мюлер
Філіп-Людвіг-Стацый Мюлер | |
---|---|
ням.: Philipp Ludwig Statius Müller | |
Дата нараджэння | 25 красавіка 1725[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 студзеня 1776[1] (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | заолаг, арнітолаг, багаслоў, выкладчык універсітэта, энтамолаг |
Навуковая сфера | тэалогія, заалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Сістэматык жывой прыроды | |||
---|---|---|---|
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Statius Müller».
|
Філіп-Людвіг-Стацый Мюлер (ням.: Philipp Ludwig Statius Müller) — нямецкі тэолаг, заолаг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Стацый Мюлер (псеўданім — Philipp Alethophilus) вывучаў тэалогію і філасофію з 1741 па 1744 гады ў Ене. 30 кастрычніка 1745 года ён стаў прапаведнікам лютэранскай абшчыны Амерсфарта. У 1749 годзе яго запрасілі ў Леувардэн. З-за абвінавачванняў, што ён нібы сімпатызаваў Бальтазару Бекеру, у 1754 годзе адбыўся разрыў з царквой. Стацый Мюлер прыняў запрашэнне ўніверсітэта Эрлангена, дзе ён чытаў лекцыі па логіцы, метафізіцы, рыторыцы, палітыцы, нідэрландскай мове, эканамічным (камералістыка) і прыродазнаўчым навукам, такім як батаніка, фітатэрапія і геаграфія. Яго кантакты, якія засталіся ў Нідэрландах, зрабілі магчымым стварэнне прыродазнаўчага музея.
Паміж 1773 і 1776 гадамі ён апублікаваў нямецкія пераклады Systema Naturae Карла Лінея. Дадатак ад 1776 года ўтрымлівала першую навуковую сістэматыку вялікай колькасці відаў жывёл, сярод якіх гуанака, звычайны пота, дзюгонь, сент-люсійскі амазон і філіпінскі какаду.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- De Zeedemeester der kerkelyken. Fongerlo, Amsterdam 1750.
- De traanen eenes volks, over het verlies van een eminent Opper-Hoofd. Leeuwarden 1751.
- Die rechtmäßige Freude über die Wohlthaten Gottes das Jenaische Universitäts-Jubilär betr. Jena 1758.
- Dissertationis de justo probabilitatis valore et usu sectio teria. Erlangen 1758.
- Oratoriam extemporaneam a praeivdiciis nonnvllis, qvibvs est obnoxia vindicat. Camerarius, Erlangen 1758.
- Kurze Anleitung zur Holländischen Sprache. Erlangen 1759.
- Einsame Nachtgedanken. Wien 1761.
- Kort Ontwerp van de zedelyke Oogmerken Gods by de Schepping en Regeering deezer Waereld. Amsterdam 1762.
- Dvbia Coralliorvm Origini Animali Opposita. Camerarius, Erlangen 1770.
- Bedenkingen betreffende den dierlijken oorsprong der koraal-gewassen. Blussé, Dordrecht 1771.
- Verzeichniß einer zahlreichen und auserlesenen Sammlung von Naturalien. Erlangen 1778 p.m.
Зноскі
- ↑ а б Philip Ludwig Statius Müller // http://sdei.senckenberg.de/biographies/information.php?id=16229 Праверана 9 кастрычніка 2017.